Татавай каляінай

АНАТОЛІЯ Аксючыца добра ведаюць не толькі ў ААТ «Будслаўскае», дзе ён шмат гадоў працаваў механізатарам, але і на Мядзельшчыне. Да даручанай справы заўсёды адносіўся з адказнасцю. Менавіта таму неаднаразова выходзіў пераможцам працоўнага спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў, удзельнічаў у рабоце рэспубліканскага форуму «Дажынкі», адкуль вяртаўся дадому з узнагародамі і каштоўнымі падарункамі. Па слядах бацькі пайшоў і яго старэйшы сын Дзяніс. Пасля заканчэння школы юнак падаў дакументы ў Вілейскае ПТВ-200, каб набыць прафесію механізатара.
— Хутка праляцеў час вучобы. Закончыўшы вучылішча, працаваць уладкаваўся ў родную гаспадарку, — расказвае Дзяніс Анатольевіч. — Работы не хапала, заробкі былі слабыя. Таму праз год падаўся ў Мядзельскае ПМС.
— Кім там працаваў? — пытаюся.
— Механізатарам, машыністам экскаватара.
Прыгадваю, як некалькі гадоў таму напярэдадні Дня меліяратара гутарыў з намеснікам дырэктара прадпрыемства Сяргеем Бабкевічам, які курыруе на прадпрыемстве пытанні меліярацыі. Тады Сяргей Валяр’янавіч называў Дзяніса Аксючыца ў ліку лепшых работнікаў. Характарызаваў як адказнага, дысцыплінаванага работніка.
— Як здарылася, што зноў вярнуўся ў «Будслаўскае»? — цікаўлюся.
— Ведаеце, зараз у меліяратараў заробкі невысокія. Такія грошы можна зарабіць і тут, у Будславе. Больш за тое, не трэба кожны дзень ехаць у Мядзел альбо на аб’ект. Тут усё на месцы. Ды і сям’я павялічылася. Цяжкавата жонцы…
Дзяніс сціпла прамаўчаў, што тры тыдні таму іх сям’я папоўнілася хлопчыкам, якога назвалі Арцёмам. Старэйшая дачушка Ксенія мае ўжо пяць годзікаў. Вось на сямейнай нарадзе і вырашылі, што трэба вяртацца ў родную гаспадарку. Так у пачатку года Дзяніс Анатольевіч вярнуўся ў дружныя рады будслаўскіх хлебаробаў. За ім замацавалі трактар «Fendt». Не новы, зразумела. Але падладзіў, падрамантаваў і ўсю вясну завіхаўся на яравым палетку. Вазіў арганіку, сеяў збажыну. Настала пара нарыхтоўваць кармы — зноў для Дзяніса знайшлася справа. Зараз ён кіруе трактарам у агрэгаце з касілкай.
— З раніцы да позняга вечара шчыруе Аксючыц на сенажаці, — кажа галоўны аграном гаспадаркі Франц Томкавіч. — Працавіты, дысцыплінаваны, адказны, заўваг па яго рабоце няма. Гэта ён і Аляксандр Нікалаеў скасілі на ўсёй плошчы травы першага ўкосу. На рахунку Дзяніса больш за 400 гектараў. Дарэчы, ён дапамагаў на сенажаці суседзям. Тры дні працаваў у Габах, дзе скасіў 96 гектараў, адзін дзень — у Крывічах. Там ён скасіў 40 гектараў…
— Закончыцца касавіца. Чым будзеш займацца? — пытаюся.
— Думаю, знойдзецца работа. Патрэбна будзе ўзорваць глебу пад азімыя, а потым і сяўба распачнецца. Клопатаў сельскаму механізатару хопіць круглы год. Галоўнае, каб тэхніка толькі не падводзіла, — усміхнуўшыся, адказвае Дзяніс.
Сапраўды, рупліваму хлебаробу, які ўпэўнена крочыць татавай каляінай, у вёсцы заўсёды знойдзецца справа.
— Так здарылася, што і цесць мой Юрый Гурло таксама механізатар. Зараз ён на «Амкадоры» трамбуе сянаж у Пузырах, — дадаў на развітанне Дзяніс Аксючыц.
Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.
На здымку: механізатар ААТ «Будслаўскае» Дзяніс Аксючыц.
Фота Аляксандра Высоцкага.



14 лiпеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Сельская гаспадарка

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Ліпень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Фотападарожжа

0-178 Царква ў Слабадзе возера Глубелька img_4257

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси