“Негарэльскае” — пагарэла

СУДОВАЯ калегія па крымінальных справах абласнога суда пакінула без змен прысуд суда Дзяржынскага раёна ў адносінах да
58-гадовай ураджэнкі Гомельшчыны, асуджанай па частцы 4 артыкула 210 Крымінальнага кодэкса. Пенсіянеркі, з вышэйшай адукацыяй, раней не судзімай…
Займаючы пасаду дырэктара ААТ “Негарэльскае”, яна ўступіла ў злачынную змову са сваім намеснікам і лабарантам. З 01.04.2008 па 07.07.2014 яны ўкралі грашовыя сродкі ў асабліва буйным памеры — агульная сума 94329,68 дэнамінаваных рублёў. Карыстаючыся службовымі паўнамоцтвамі, яны давалі работнікам бухгалтэрыі (тыя нічога не ведалі) незаконныя распараджэнні выдаць з касы таварыства грошы ў нямэтавую падсправаздачу на падставе расходнага касавага ордэра без дат і нумароў, а ў некаторых выпадках — і без складання патрэбных бухгалтарскіх дакументаў. Грашыма распараджаліся па сваім меркаванні, у тым ліку набывалі замежную валюту. Каб спісаць грашовыя сродкі, дырэктар таварыства загадвала бухгалтарам складаць фіктыўныя ведамасці на выплату работнікам прэмій і авансаў, якія фактычна ніхто не атрымліваў. 14.04.2017 суд Дзяржынскага раёна прызнаў яе вінаватай у крадзяжы ў асабліва буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненым групай асоб па папярэдняй змове. Былой дырэктарцы прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 6 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем на 5 гадоў права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.
…Намеснік дырэктара і лабарант былі асуджаны да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі яшчэ 23.03.2016.

Б. ПЯТРОЎСКІ,

першы намеснік пракурора вобласці.



14 лiпеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Правапарадак

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Ліпень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Фотападарожжа

 возера Мястра  06-012 _06-040 06-043

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси