Клопатаў — хоць адбаўляй

ГАЛОЎНАГА агранома АСП «Вузлянка» Аляксандра Корзюка сустрэлі на тэрыторыі збожжасушыльнага комплексу.
— Клопатаў зараз хоць адбаўляй. Поўным ходам ідзе нарыхтоўка кармоў, шмат механізатараў шчыруюць на сенажаці, і адначасова трэба рыхтавацца да жніва. Падладзіць камбайны, падрамантаваць збожжасушыльную гаспадарку — гэтыя пытанні цяпер таксама вельмі актуальныя, — гаворыць Аляксандр Вайцехавіч. — Разумеюць хлопцы, што ніхто пабочны за іх не зробіць, вось і стараюцца…
Аграном расказаў, што на зімоўку для грамадскага статка запланавана назапасіць 580 тон сена, 5000 — сенажу і 5475 тон сіласу.
— Зараз асноўныя намаганні накіраваны на нарыхтоўку сенажу. На касьбе траў стараннем і руплівасцю вызначаецца вопытны механізатар Валерый Масевіч, за якім замацаваны «КГ-6» у агрэгаце з касілкай «КПР-9». Ён скасіў амаль усе травы першага ўкосу. Заўваг па рабоце гэтага дбайнага хлебароба няма. Наадварот, яго добрасумленныя адносіны да даручанай справы служаць прыкладам для іншых механізатараў, — расказвае Аляксандр Вайцехавіч. — Вось і сёння Валерый Мечыслававіч завіхаецца ва ўрочышчы «Плёсы». Травы сёлета выраслі някепскія, таму ёсць усе магчымасці назапасіць запланаваную колькасць кармоў.
— Калі размова пайшла пра нарыхтоўку сенажу, то хто яшчэ з механізатараў заняты ў гэтым працэсе? — цікаўлюся.
— На падборы правяленай масы задзейнічаны тры агрэгаты: «КЗР-10», якім кіруе Уладзімір Рачыцкі, «КВК-800» (механізатар Андрэй Грышкевіч) і «МТЗ-3022» з падборшчыкам (Аляксандр Кавалёнак), — чую ў адказ. — Але скажу шчыра, што асноўная нагрузка кладзецца на Уладзіміра Рачыцкага. Сёння, напрыклад, ён завіхаецца на сенажаці ва ўрочышчы «Вузлянка». Мяркуючы па тым, што «МАЗы» адзін за адным прыбываюць да фермы «Пузыры», а менавіта там зараз закладваем сянаж, адпачываць Уладзіміру Уладзіміравічу не даводзіцца.
— У вас запланавана нарыхтаваць 1300 тон сенажу ў палімернай плёнцы. Ужо маеце 673 тоны. Чыя гэта заслуга? — пытаюся ў агранома.
— Зграбаюць траву ў валкі механізатары Мар’ян Садоўскі і Сяргей Апанасевіч. Затым уключае ў работу свой «МТЗ-82» у агрэгаце з прэс-падборшчыкам «Ферабокс» Віктар Грышкевіч. А вось заключны этап гэтай важнай справы даручаны дбайнаму механізатару Анатолію Захарэвічу, у якога трактар «МТЗ-952» з абмотчыкам рулонаў, — тлумачыць Аляксандр Вайцехавіч. — У сярэднім у іх атрымліваецца за дзень 100 рулонаў, гэта 35-40 тон.
Найбольшым стараннем і руплівасцю на адвозцы сянажнай масы вызначаюцца вадзіцелі аўтамабіляў «МАЗ» Вячаслаў Клямяціч і Мікалай Русак. Шчырыя словы падзякі адрасаваў аграном і Леаніду Роўду, які кіруе аўтамабілем «ГАЗ».
— Ёсць у нас і памочнікі. На адвозцы сянажнай масы задзейнічана пяць «МАЗаў», якія прыслаў інвестар «Мінскі Камароўскі рынак», — кажа Аляксандр Корзюк.
Каб атрымаўся якасны корм, сянажную масу неабходна добра ўтрамбаваць.


Аляксандр Вайцехавіч зазначыў, што гэту справу даручылі таксама адказным механізатарам.
— Днём на трамбоўцы працуюць Ігар Грыгаровіч і Юрый Гурло, за якімі замацаваны «МТЗ-3022» і «Амкадор». А ў начны час іх змяняюць Юрый Апанасевіч і Максім Бохан, — кажа аграном. — Заклалі дзве траншэі сенажу ля фермы «Завуголле», адну — у Пузырах. Зараз напаўняем чарговую ля фермы «Пузыры». Хачу адзначыць паляводаў Марыю Садоўскую і Эмілію Ермаковіч. Яны падтрымліваюць парадак на сянажнай траншэі, зварваюць поліэтыленавую плёнку і ўкрываюць ёй корм. Рэгулярна праводзім кантрольныя ўзважванні паступаючай сянажнай масы. Гэтай справай займаецца брыгадзір Ала Пусько.
Аляксандр Корзюк расказаў, што ў сем гадзін раніцы механізатары распачынаюць завіхацца на сенажаці, а заканчваюць — у дзесяць вечара.
— Усе члены корманарыхтоўчага атрада забяспечаны харчаваннем. Смачныя абеды гатуюць нашы повары. Нараканняў на іх работу не паступае, — кажа Аляксандр Вайцехавіч. Потым дадае:
— Распачалі ўбіраць азімую свірэпіцу. Замацаваны камбайн вывеў у поле Дзяніс Бабкевіч. Салому ад свірэпіцы прасуем у рулоны. Гэтай справай займаецца Ігар Садоўскі.
Агульнымі намаганнямі ў «Вузлянцы» нарыхтавалі для грамадскага статка 4282 тоны сенажу, у тым ліку 673 тоны у палімернай плёнцы, 163 — сена, што складае па 12,82 цэнтнера кармавой адзінкі на ўмоўную галаву жывёлы.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.

На здымках: 1. Механізатар АСП “Вузлянка” Уладзімір Рачыцкі; 2.На трамбоўцы сянажнай масы ля фермы «Пузыры» працуюць Юрый Гурло і Ігар Грыгаровіч.

Фота Аляксандра Высоцкага.



11 лiпеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Сельская гаспадарка

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Ліпень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Фотападарожжа

 возера Мястра  06-043 wjx6x-f4hhi возера Глубелька

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси