Навіны Мядзельшчыны

ТРЫ пары маладажонаў захацелі, каб датай рэгістрацыі іх шлюбу, які яны ўзялі ў Мядзельскім аддзеле загс, стала прыгожая дата 7.07.2017.

***

З НАГОДЫ 135-годдзя з дня нараджэння славутага беларускага паэта Янкі Купалы 7 ліпеня ў НДЦ “Зубраня” адбыўся шэраг тэматычных мерапрыемстваў “Янка Купала. 135 хвілін”, прысвечаных жыццю, творчаму шляху і спадчыне знакамітага песняра.

***

ПА інфармацыі азёрнай станцыі “Нарач”, тэмпература вады ў возеры Нарач на ўчарашнюю раніцу склала
+ 18,70С.

***

ЗА першы месяц лета ў раёне ў лагерах рознага тыпу адпачыла 557 дзяцей. Усяго працаваў 21 летні дзіцячы лагер.

***

ТРЭЦЯГА ліпеня, акурат у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у цэнтральнай раённай бальніцы на свет з’явілася адна дзяўчынка. Прыгожую дату нараджэння дачушкі будуць адзначаць у сям’і Ціханаў з аграгарадка Нарач.



12 лiпеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

06-012 Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай     Паруснікі                          84

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси