Золата Максіма Лаўрынайця

У Гомелі прайшла рэспубліканская спартакіяда школьнікаў па веславанні на байдарках і каноэ. Удзельнічалі ў ёй юныя спартсмены 2002 года нараджэння і маладзейшыя. У склад каманды Мінскай вобласці ўваходзілі два навучэнцы Мядзельскай СДЮШАР: Максім Лаўрынайць і Павел Бажэлка.
Яны спаборнічалі ў адзіночных гонках. Максім выйграў дзве дыстанцыі на байдарцы-адзіночцы — на 200 і 1000 метраў. Павел Бажэлка быў шостым на дыстанцыі 1000 метраў.
— Спаборніцтва было высокага ўзроўню: з’ехаліся мацнейшыя весляры з усіх абласцей, — расказвае Максім. — Думаю, што выступіў добра. Абагнаў пераследнікаў прыкладна на корпус на адной і на другой дыстанцыі.
У зборнай Мінскай вобласці было 18 чалавек, і толькі двое з Мядзельшчыны. Усяго прадстаўнікі вобласці атрымалі чатыры медалі, і дзве з іх — Максім. А «золата» заваяваў толькі мядзяльчанін.
У Максіма гэта далёка не першыя ўзнагароды на рэспубліцы. Напрыклад, нядаўна «Нарачанская зара» паведамляла, што Максім прывёз тры ўзнагароды рознай вартасці з таго ж Гомеля. Заваяваў іх на байдарцы-двойцы ў дуэтах з іншымі мядзяльчанамі.
Адпачываць Максіму няма калі. Трэба рыхтавацца да наступных спаборніцтваў — хоча і там дастойна выступіць. Таму трэніруецца двойчы на дзень: раніцай і вечарам.
— Максім вельмі перспектыўны і адораны юнак, — дзеліцца дырэктар Мядзельскай СДЮШАР Андрэй Малько. — Ён высокі, што для нашага віду спорту мае вельмі вялікае значэнне. У будучым спадзяёмся ўбачыць яго на міжнародных спаборніцтвах.
Аляксандр ВЫСОЦКІ.

Фота аўтара.



11 лiпеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Моладзь, Спорт

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

возера Мястра 0-178 возера Глубелька     Паруснікі

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси