“Залатая” рыбка | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

“Залатая” рыбка

АЖЫЦЦЯЎЛЯЮЧЫ нагляд за выкананнем прыродаахоўнага заканадаўства, пракуратура раёна накіравала ў суд іскавую заяву аб спагнанні з жыхара Мядзельшчыны 707 рублёў 94 капеек урону на карысць дзяржавы за незаконную здабычу рыбы. 22 мая бягучага года на возеры Свір непадалёку ад вёскі Няверавічы ён з выкарыстаннем забароненых прылад (трох лёскавых сетак) злавіў 9 карасёў і адну краснапёрку. Усё гэта адбывалася ў час веснавой забароны на лоўлю рыбы. Сваімі дзеяннямі браканьер нанёс матэрыяльны ўрон навакольнаму асяроддзю на суму 690 рублёў. Кошт рыбы, у сувязі з немагчымасцю яе рэалізацыі, складае 17 рублёў 94 капейкі.
Сваімі дзеяннямі грамадзянін здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне, якое прадугледжана часткай 1 артыкула 15.35 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Пастановай суда раёна ад 1 чэрвеня на браканьера накладзены штраф на карысць дзяржавы ў памеры 20 базавых велічынь на суму 460 рублёў з канфіскацыяй трох сетак.
Судовае пасяджэнне па гэтай грамадзянскай справе яшчэ не прызначана. Гора-рыбалову трэба заплаціць штраф за адміністрацыйнае правапарушэнне, а таксама суму ўрону, нанесенага дзяржаве незаконнай здабычай рыбы.
Варта сказаць, што кожны аматар рыбалкі павінен ведаць і не парушаць правілы рыбалоўства. Бо толькі ад нас залежыць, якую спадчыну мы пакінем наступным пакаленням.

І. МАЛАФЕЙ.
Пракурор раёна, старшы саветнік юстыцыі.



11 лiпеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Правапарадак

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-043 Сядзіба Максіма Танка  Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси