Сто год міліцыі

Напярэдадні Дня Незалежнасці ў РАУС запрасілі ветэранаў органаў унутраных спраў. Прывітаў іх начальнік райаддзела Андрэй Мініч і ўручыў юбілейныя медалі «100 год міліцыі Беларусі».
Узнагароды прызначаліся Аляксандру Журкевічу, Віктару Коршуну, Эдуарду Ярашэвічу, Лявону Шырокаму, Іосіфу Церашкевічу, Пятру Валабуеву, Лявону Марозу, Валянціну Варанцу, Леаніду Макарэвічу, Іосіфу Варанцу, Ліліі Грынцэвіч, Ігару Салановічу, Міхаілу Маісеенку.
Расказаў Андрэй Мініч і пра аператыўную абстаноўку ў раёне, не абышлося без пажаданняў:
— Зычым усім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту. Каб ведалі, што на ахове грамадскага парадку знаходзяцца дастойныя супрацоўнікі. Вопыт, які вы перадаяце ім, не знікне. Вядома, мы не адмаўляемся ад дапамогі ветэранаў, рады бачыць на нашых нарадах і мерапрыемствах. І заўсёды гатовы аказаць вам садзейнічанне ў любых пытаннях.
Аляксандр ВЫСОЦКІ.


Фота аўтара.
На здымках: Андрэй Мініч узнагароджвае Лілію Грынцэвіч; з юбілейным медалём Лявон Мароз.



11 лiпеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Міліцыя

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi _06-040 223_ 84

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси