Падробленыя грошы “ўсплылі” ў Нарачы

Райаддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу, узбуджаную 30 мая гэтага года па факце вырабу дзвюх банкнот наміналам 100 долараў ЗША. Іх грамадзянін Расіі 3-га красавіка хацеў абмяняць у аддзяленні “Беларусбанка” на вуліцы Ленінскай у курортным пасёлку. Паводле заключэння эксперта, купюры выраблены не на прадпрыемстве, якое ажыццяўляе выпуск дзяржаўных грашовых знакаў ЗША. Высветлена, што фальшыўкі расіянін атрымаў на тэрыторыі сваёй краіны: невядомы разлічыўся імі за тавар.
Падробленую замежную валюту досыць складана адрозніць ад сапраўднай. Каб засцерагчыся ад падробак, набывайце валюту толькі ў абменных пунктах банкаў. Не прымайце яе ў якасці разліку нават ад знаёмых і надзейных асоб.
Фальшываманецтва адносіцца да катэгорыі цяжкіх злачынстваў. Крымінальная адказнасць за выраб ці захаванне з мэтай збыту падробленых грошай прадугледжана артыкулам 221 КК Рэспублікі Беларусь. Санкцыямі гэтага артыкула прадугледжана максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Часцей злачынцы падрабляюць замежную валюту. Асаблівай папулярнасцю ў іх карыстаецца банкнота вартасцю 100 долараў ЗША. Амаль уся падробленая валюта, выяўленая ў Беларусі, увезена грамадзянамі нашай і іншых дзяржаў з Расійскай Федэрацыі.

М. БАЙКО.
Старшы следчы Мядзельскага РАСК, маёр юстыцыі.



11 лiпеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Правапарадак

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Лебедзі на Нарачы від на Мядзел 84 возера Мястра

Пабрацімы Мядзела