Памылка ў дагаворы | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Памылка ў дагаворы

У працоўным дагаворы з работнікам была памылкова ўказана сума заработнай платы большай велічыні, чым прадугледжвалася штатным раскладам. Яму ж выплацілі заробак у памеры згодна са штатным раскладам. Аднак ён не згодзен з гэтым. Больш за тое, лічыць, што заработная плата павінна выплачвацца ў памеры, які ўказаны ў працоўным дагаворы.
Ці мае рацыю работнік? Ці патрэбна прывесці велічыню заработнай платы ў адпаведнасць са штатным раскладам, калі работнік адмаўляецца выпраўляць памылку ў працоўным дагаворы.
Так, работнік мае рацыю, бо велічыня заработнай платы можа быць зменшана толькі ў парадку змянення істотных умоў працы.
Наймальнік абавязаны выдаваць заработную плату ў тэрміны і ў памерах, устаноўленых заканадаўствам, калектыўным дагаворам, пагадненнем альбо працоўным дагаворам (пункт 4 артыкула 55 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Формы, сістэмы і памеры аплаты працы работнікаў, у тым ліку і дадатковыя выплаты стымулюючага і кампенсуючага характару, устанаўліваюцца наймальнікам на падставе калектыўнага дагавора, пагаднення і працоўнага дагавора (артыкул 63 Працоўнага кодэкса Рэпублікі Беларусь).
Дадзеныя прававыя нормы дазваляюць зрабіць выснову, што пры вызначэнні велічыні заработнай платы наймальніку патрэбна найперш кіравацца заканадаўствам. Працоўны дагавор, у сваю чаргу, не павінен супярэчыць калектыўнаму дагавору, пагадненню і заканадаўству. Іншыя ж лакальныя нарматыўныя прававыя акты, якія датычаць памеру заработнай платы, не павінны супярэчыць заканадаўству, калектыўнаму дагавору, пагадненню і працоўнаму дагавору. У сувязі з выкладзеным вышэй, пры наяўнасці супярэчнасці паміж штатным раскладам і працоўным дагаворам у частцы памеру заработнай платы неабходна прымяняць працоўны дагавор.
У разглядаемай сітуацыі ўстанаўленне работніку велічыні заработнай платы, якая ўказана ў штатным раскладзе, магчыма толькі ў парадку змянення істотных умоў працы (частка 2 артыкула 32 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Падпунктам 3.2 пункта 3 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.12.2014 г. №5 “Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый” наймальніку прадастаўлена права змяняць істотныя ўмовы працы работнікаў у сувязі з абгрунтаванымі вытворчымі, арганізацыйнымі альбо эканамічнымі прычынамі, папярэдзіўшы яго пра гэта пісьмова не пазней чым праз 7 каляндарных дзён. Пры адмове работніка ад працягвання работы з істотнымі ўмовамі працы, якія змяніліся, працоўны дагавор спыняецца па пункце 5 часткі 2 артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Ж. ЯКУБОВІЧ.
Загадчык сектара працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.



11 лiпеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

0-178 на Блакітных азёрах         возера Мястра  Касцёл у Мядзеле

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси