Закон і правапарадак

У красавіку 2016 года Кіраўнік дзяржавы падпісаў закон “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь”. Папраўкі, унесеныя ў заканадаўства, уводзяць крымінальную адказнасць за экстрэмізм і ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі іншых краін. Пашырана таксама адміністрацыйная адказнасць за распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці.
Новы закон дапоўніў беларускае заканадаўства шэрагам норм, якія тычацца дзейнасці экстрэмісцкіх фарміраванняў, удзелу беларускіх грамадзян ва ўзброеных канфліктах за мяжой.
Новая рэдакцыя артыкула 17.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь уводзіць пакаранне за распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці. Уводзіцца таксама адказнасць за перавозку матэрыялаў, якія ўтрымліваюць заклікі да вышэйназванай дзейнасці ці прапагандуюць яе.
Папраўкі, унесеныя ў заканадаўства, прадугледжваюць крымінальную адказнасць за наёмніцтва. Грамадзяне Беларусі ці асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у нашай краіне, за ўдзел на тэрыторыі іншай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні аднаго з бакоў, якія змагаюцца адзін супраць аднаго, а таксама за ўдзел ва ўзброеных канфліктах і баявых дзеяннях без паўнамоцтва дзяржавы будуць карацца абмежаваннем ці пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 5 год (артыкул 3613 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Акрамя таго, прадугледжана крымінальная адказнасць за вярбоўку, навучанне, фінансаванне, іншае матэрыяльнае забеспячэнне і выкарыстанне наёмнікаў для ўдзелу ва ўзброеных ці ваенных канфліктах (артыкул 132 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). За дзейнасць такога роду і за яе фінансаванне наступіць пазбаўленне волі на тэрмін ад 7 да 15 гадоў.
Большасць беларусаў, якія прымаюць удзел у ваенных дзеяннях ва Украіне і ў іншых дзяржавах, можа быць прыцягнута да адказнасці па артыкуле 133 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — наёмніцтва. Таксама да адказнасці належаць і тыя асобы, якія займаюцца вярбоўкай нашых грамадзян для ўдзелу ў баявых канфліктах.



07 лiпеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Правапарадак

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Фотападарожжа

1-12 Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай Касцёл у Мядзеле  dsc_5774-3

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси