9 ліпеня — Дзень работнікаў падатковых органаў

У нашай краіне штогод у другую нядзелю ліпеня супрацоўнікі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь адзначаюць прафесійнае свята — Дзень работнікаў падатковых органаў.

— Наша праца цалкам накіравана на абарону дзяржаўных інтарэсаў, — уводзіць у курс спраў начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мядзельскім раёне Аксана Сарока. — Збор падаткаў — вельмі важная і няпростая работа, якая патрабуе высокага прафесіяналізму, пачуцця адказнасці і адданасці справе, унутранай сабранасці.
Якраз гэтымі якасцямі валодаюць работнікі інспекцыі Аксана Печкурова, Надзея Камолава, Валерый Латочка, Ірына Роўда, Анастасія Танана, Алена Васільева, Людміла Кавяка, Валянціна Аліфяровіч. Яны выконваюць свае абавязкі з любоўю да справы і здольныя вырашаць прафесійныя задачы любой ступені складанасці. Дарэчы, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар Валянціна Аліфяровіч па выніках работы за 2016 год узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.
— Ад усёй душы хачу павіншаваць калег з надыходзячым святам. Шчыра жадаю ім, а таксама іх блізкім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, аптымізму, поспехаў і ўдачы ва ўсіх пачынаннях, — дадае Аксана Сарока.
На здымку: два гады ўзначальвае калектыў інспекцыі Аксана Сарока. А стаж яе працы ў інспекцыі складае амаль 20 год.
Фота Аляксандра Высоцкага.



08 лiпеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Прафесійныя святы

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай 0-178 Касцёл у Засвіры

Пабрацімы Мядзела