Купальскі фэст

АДНОЙ з першых легенд, якую чуе кожны беларус, з’яўляецца легенда пра чароўную папараць-кветку, якая квітнее толькі аднойчы — у купальскую ноч. Сіла яе настолькі магутная, што надзяляе ўладальніка ўсімі зямнымі скарбамі: багаццем, шчасцем, нават уменнем распазнаваць мову звяроў, птушак, дрэў, раслін… Вось толькі здабыць кветку надзвычай складана: у самую поўнач, калі яна раскрывае свае пялёсткі, усе варожыя сілы чыняць непераадольныя перашкоды на шляху смельчакоў. Калі ж удалося сарваць кветку, трэба ісці дадому не азіраючыся, не звяртаючы ўвагі ні на пагрозы, ні на прывабныя абяцанні і спакусы, якімі ведзьмы імкнуцца прымусіць чалавека азірнуцца. Паглядзіць назад — і ў той жа момант кветка знікне, як і не было…
Не чуваць, каб хтосьці сярод мядзяльчан пазаўчора знайшоў чароўную кветку. Але дзеі, якія адбываліся на пляжы горада гэтым вечарам, знаходзіліся ў рэчышчы старажытнага народнага свята Купалля: дзяўчаты плялі вянкі і пускалі іх на ваду, людзі танцавалі вакол вогнішча, вадзілі карагоды, спявалі. Дачынілася да свята шмат жыхароў і гасцей Мядзела. Да іх увагі, акрамя тэатралізаванай праграмы пад назвай “Сны на Купалле”, было прапанавана шмат забаў. Працавалі пляцоўкі “Купальскі вянок” (майстар-клас па пляценні вянкоў), “Казка ў красцы” (бодзі-арт), “Зялёная аптэка”, “Фота-зона”, свае вырабы прапаноўвалі народныя ўмельцы. Таксама можна было падсілкавацца шашлыком, блінамі ці духмянай юшкай, а юным удзельнікам свята павесяліцца на батуце, надзіманай горцы, пакатацца на аўтамабільчыках ці гіраскутары. Святочную атмасферу стваралі песні ў выкананні народнага ансамбля народнай песні “Скарбніца”, іншых самадзейных артыстаў гарадскога Дома культуры. Закончылася ж мерапрыемства дыскатэкай у святле купальскага вогнішча.
Іна ЯРЧАК.


Фота Аляксандра Высоцкага.



07 лiпеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Культура

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Мядзеле  img_4257 Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай _dsc1133-3

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси