Скупы плаціць… штраф

Маладзечанскім міжраённым камітэтам дзяржаўнага кантролю праведзена планавая праверка ТАА “Амазон-каларыт”, падчас якой выяўлены факты самавольнага будаўніцтва, парушэння парадку вядзення бухгалтарскага ўліку, прыродаахоўнага заканадаўства, абыходжання з адыходамі.
Так інвентарызацыяй, праведзенай па ініцыятыве міжрайкамітэта, “знойдзены” два аб’екты будаўніцтва, не ўлічаныя бухгалтэрыяй, агульнай вартасцю 25,3 тысячы рублёў, і недастача матэрыяльных каштоўнасцей на суму 1,8 тысячы. Мелі месца парушэнні тэхнічных нарматыўных прававых актаў пры эксплуатацыі вытворчых будынкаў і рэалізацыі прадукцыі.
Выяўлены факты звышнарматыўнага спажывання вады на тэхналагічныя патрэбы з водаправода КУП “Маладзечнаводаканал”, выкарыстання электраэнергіі на тэхнічнае абслугоўванне і рамонт рухомага складу без зацверджаных ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ўдзельных норм расходу.
Парушэнні пры вядзенні бухгалтарскага ўліку прывялі да скажэння вынікаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці таварыства, заніжэння падаткаабкладаемага прыбытку і, адпаведна, недаплаты падатку на прыбытак.
За дапушчаныя правапарушэнні 5 вінаватых службовых асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці на суму ў тысячу рублёў, 7 чалавек — да дысцыплінарнай, таварыства аштрафавана на 7,2 тысячы рублёў, даналічана 1,5 тысячы рублёў падаткаў.

В. ЧЫСЦЯКОВА.
Старшыня Маладзечанскага міжраённага камітэта дзяржкантролю.



04 лiпеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

223_ возера Мястра  возера Мястра  Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела