Навіны Мядзельшчыны | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Навіны Мядзельшчыны

У Нясвіжскім і Мядзельскім раёнах традыцыйна захоўваецца найбольш нізкі ўзровень злачыннасці ў вобласці. Увогуле, колькасць злачынстваў на Міншчыне за пяць месяцаў знізілася на 5,7%. Пра гэта паведаміў пракурор вобласці Алег Лаўрухін, перадае БелТА.

***

У НДЦ «Зубраня» на экалагічнай пляцоўцы «Бабровая хатка» з’явіўся новы арт-аб’ект — «Атэль для насякомых». Гэта адмыслова створаны садовы домік для карысных насякомых. Ён адначасова выконвае практычныя і дэкаратыўныя функцыі, а таксама з’яўляецца месцам жыхарства адных з самых маленькіх насельнікаў жывёльнага свету, паведамілі з «Зубраняці». У «Атэлі для насякомых» абсталяваны асобныя «нумары».

***

У пятніцу, 30 чэрвеня, будзе арганізаваны рух аўтобуса да вёскі Будслаў па такіх маршрутах: «Мядзел — Будслаў» праз Сваткі, Княгінін з адпраўленнем ад аўтавакзала з Мядзела ў 18.20 і «Мядзел — Будслаў» праз Дзягілі, Слабаду ў 18.50.

***

У Мінску 28 чэрвеня стартавала веласіпедная пілігрымка ў Будслаў. Сёлета ў ёй бярэ ўдзел 35 веласіпедыстаў, інфармуе Catholic.by. А самыя доўгія па часе пешыя пілігрымкі ў Будслаў рушылі 22 чэрвеня з Баранавіч і Ліды. Пілігрымка Баранавічы — Будслаў яшчэ і самая працяглая — вернікі пройдуць 293 кіламетры.

***

На тэлеканале «Беларусь 3» у прамым эфіры 30 чэрвеня ў 23.30 пакажуць начное набажэнства і святую Імшу з Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе.



30 чэрвеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Рэчка Нарачанка        06-012 Касцёл у Шэметава   Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси