Фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле”

Сярод самых яркіх і значных фестываляў Міншчыны — фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле”. Ён праводзіцца з 1952 года на гасціннай Мядзельскай зямлі і з’яўляецца адным з першых і самых галоўных пеўчых фестываляў Міншчыны.
З 2015 года Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь надало фестывалю статус Рэспубліканскага і аказвае арганізацыйна-творчую і фінансавую падтрымку, улічваючы яго важнае значэнне.
У 2017 годзе фестываль “Пеўчае поле” пройдзе на працягу 2 дзён — 1-2 ліпеня і аб’яднае 29 вакальна-харавых калектываў з агульнай колькасцю 800 удзельнікаў з усіх рэгіёнаў вобласці і гасцявых калектываў. Сярод іх — аматарскія харавыя калектывы і ансамблі з народнай і акадэмічнай манерай выканання ўстаноў культуры, дзіцячых музычных школ і школ мастацтваў, прафесійныя калектывы, майстры, творчыя дэлегацыі з розных рэгіёнаў рэспублікі, якія імкнуцца данесці да людзей самабытнасць і прыгажосць культуры нашага народа, ва ўсёй разнастайнасці прадставіць багатую палітру харавога мастацтва і лепшыя дасягненні нацыянальнай спадчыны.
Першы дзень прадугледжвае правядзенне конкурсных праграм вакальна-харавых калектываў вобласці з акадэмічнай і народнай манерай выканання: акадэмісты будуць дэманстраваць сваё майстэрства ў касцёле Святога Андрэя Апостала (аграгарадок Нарач), народнікі — на сцэне санаторыя “Прыазёрны”. Увечары адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю, якое традыцыйна пройдзе на сцэне амфітэатра ля возера Мястра, пасля чаго распачнецца канцэртная праграма “Песень родных пералівы”, а таксама выступленне гасцей фестывалю — заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь вакальнага ансамбля “Чысты голас” пад кіраўніцтвам Валерыя Прыгуна.
У другі дзень у 14.00 гледачоў чакае выступленне Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата дзяржаўнай прэміі БССР, прафесара Міхаіла Паўлавіча Дрынеўскага, пасля чаго адбудзецца ўзнагароджванне пераможцаў і закрыццё фестывалю.
На працягу фестывальных мерапрыемстваў на плошчы Леніна будзе працаваць выстава твораў народных майстроў.
Сімвалічна, што сёлетні фестываль, якому спаўняецца 65 гадоў, праходзіць у год святкавання 135-гадовых юбілеяў народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Ужо мінула 105 гадоў з дня нараджэння сына зямлі нарачанскай, народнага паэта Беларусі Максіма Танка.
За час існавання фестываль займеў сапраўдных прыхільнікаў, якія на працягу доўгіх гадоў з’яўляюцца нязменнымі сябрамі і творчымі натхняльнікамі “Пеўчага поля”. Вялікая заслуга ў тым, што першапачаткова мясцовае раённае свята песні і працы паступова перарасло ў абласны і рэспубліканскі фестывалі харавога мастацтва, належыць Міхаілу Паўлавічу Дрынеўскаму і Стэле Станіславаўне Івановай. Дзякуючы іх любові да народнай песні, добраму веданню стану развіцця харавога мастацтва ў вобласці і рэспубліцы фестываль “Пеўчае поле” набыў высокі якасны ўзровень.
Пачынаючы ад сваіх каранёў, свята “Пеўчае поле” з кожным годам набывала моц і зараз стала сапраўды народным. Варта ўзгадаць імёны людзей, якія ўнеслі свой уклад у яго станаўленне і развіццё. Сярод іх — заслужаныя работнікі культуры Рэспублікі Беларусь — былы загадчык аддзела культуры Мядзельскага райвыканкама Уладзімір Іосіфавіч Казакевіч, кіраўнікі лепшых харавых калектываў Міншчыны — заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца “Спадчына” Палаца культуры горада Маладзечна Іосіф Фаміч Сушко і народнага хору Морацкага СДК Клецкага раёна Яўгенія Ніканаўна Піліпеня.
Фестываль ставіць перад сабой важныя мэты: садзейнічаць прапагандзе і развіццю нацыянальнага харавога мастацтва, павышаць мастацкі ўзровень пеўчых калектываў, узбагачаць іх рэпертуар лепшымі ўзорамі харавога мастацтва. Але яго галоўная каштоўнасць — у зносінах, развіцці прафесійных навыкаў і творчай кваліфікацыі кіраўнікоў, умацаванні сувязей паміж калектывамі.
Народная творчасць — гэта той падмурак, на якім грунтуюцца поспехі і дасягненні нацыянальнай культуры. Няхай жа “Пеўчае поле” стане сапраўдным святам для ўсіх удзельнікаў і аматараў народнага мастацтва! Жадаем кожнаму з вас поспехаў, творчага натхнення, міру і дабрабыту!
Аргкамітэт.

***

Калектывы, якія выступяць на фестывалі 1-2 ліпеня 2017 года:

БРЭСЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны хор “Крыніца” дзяржаўнай установы культуры “Столінскі гарадскі Дом культуры” (кіраўнік Аўсянік Алена);
Народны ансамбль народнай песні “Зараначка” дзяржаўнай установы культуры “Драгічынскі гарадскі Дом культуры” (кіраўнік Сцельмашук Алена);
Народны камерны хор ДзУК “Пружанскі гарадскі Палац культуры” (кіраўнік Буланькова Ірына).

ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Народны вакальны гурт “Натхненне” выкладчыкаў ДУА “Ушацкая дзіцячая школа мастацтваў” (кіраўнік Савіцкая Жанна);
Народны жаночы камерны хор Цэнтра культуры
г. Наваполацка (кіраўнік Доўжык Галіна).

ГОМЕЛЬСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Народны хор “Вязанка” Брылёўскага СДК ДУ “Цэнтр культуры Гомельскага раёна” (кіраўнік Арлоў Валерый);
Народны хор “Крыніца” ўнітарнага прадпрыемства “Металургсацсэрвіс” г. Жлобіна (кіраўнік Гарбаба Мікалай);
Народны хор работнікаў культуры “Зараніца”
ДУ “Лельчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” (кіраўнік Ляўкоўскі Уладзімір).

МАГІЛЁЎСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Народны ансамбль народнай песні“Шчадрэц” ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна” (кіраўнік Шаршнёва Вольга);
Народны вакальна-харавы ансамбль “Ліра” ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г. Быхава” (кіраўнік Вішнякова Людміла);
Народны хор народнай песні раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Мсціслаўскага раёна” (кіраўнікі Макарэнка Руслан і Сталярова Святлана).

ГРОДЗЕНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Народны ансамбль песні і танца імя М. К. Агінскага ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры” (кіраўнік Лях Аляксандр);
Народная вакальная група “Рэчанька” ДУА “Навагрудская дзіцячая школа мастацтваў” (кіраўнік Раманюк Наталля).

МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Народны ансамбль народнай песні “Лявоніха” дзяржаўнай установы “Бярэзінскі раённы цэнтр культуры” (кіраўнік Гурэнчык Данута);
Народная харавая капэла работнікаў культуры “Светач” Старабарысаўскага СДК (кіраўнік Задарожная Аксана);
Народны харавы калектыў “Любанія” ДУ “Вілейскі Палац культуры” (кіраўнік Дударчык Андрэй);
Народны хор народнай песні “Весялуха” АКіВЧ “Скірмантаўскі Дом культуры” дзяржаўнай установы “Дзяржынскі раённы Цэнтр культуры народнай творчасці” (кіраўнік Рэдзько Наталля);
Народны хор Морацкага СДК (кіраўнік Кананенка Аляксандра);
Народны жаночы вакальны ансамбль “Аліра” Капыльскага РЦК (кіраўнік Хілько Таццяна);
Народны ансамбль народнай песні “Шчодрыца” Лагойскага РЦКіВЧ (кіраўнік Лашкевіч Ларыса);
Народны хор народнай песні “Прасніца” Сароцкага СДК (кіраўнік Шаплыка Наталля);
Народны вакальны ансамбль “Беразіначка” Беразінскага СДК (кіраўнік Троцкая Наталля);
Народны ансамбль народнай песні “Забудова” Чысцінскага СДК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна” (кіраўнік Сушко Генадзій);
Народны вакальны ансамбль “Натхненне” выкладчыкаў ДУА “Мядзельская дзіцячая школа мастацтваў” (кіраўнік Будкевіч Таццяна);
Народны хор Казловіцкага СДК (кіраўнік Расіч Святлана);
Народны вакальны ансамбль “Пліса” Кастрычніцкага СДК (кіраўнік Герашчанка Канстанцін);
Народны ансамбль народнай песні “Таліца” ДУК “Старадарожскі раённы цэнтр культуры і адпачынку” (кіраўнік Шэшка Тамара);
Народны вакальны ансамбль “Рэха” ДУА “Чэрвеньская дзіцячая школа мастацтваў” (кіраўнік Дзімохіна Святлана);
Народны хор Смілавіцкага ГпДК (кіраўнік Шут Алена).

1987 год

1975 год

1997 год

1997 год

1997 год



30 чэрвеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Культура

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Засвіры   _06-040 на Блакітных азёрах            Паруснікі

Пабрацімы Мядзела