На варце Закона

На тэрыторыі Беларусі пачатак дзейнасці пракуратуры паклала прынятае 26 чэрвеня 1922 года на сесіі ЦВК БССР Палажэнне аб пракурорскім наглядзе. Сёння на яе ўскладзена задача па каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, грамадскіх фарміраванняў па папярэджанні злачыннасці і правапарушэнняў. Акрамя таго, органы пракуратуры забяспечваюць нагляд за дакладным выкананнем закона мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, прадпрыемствамі, установамі, арганізацыямі, а таксама грамадзянамі. У іх кампетэнцыі і ажыццяўленне нагляду за выкананнем закона на стадыі дасудовай падрыхтоўкі — падчас дазнання, папярэдняга следства, а таксама на стадыі разгляду крымінальных спраў у судзе.
Супрацоўнікі пракуратуры забяспечваюць падтрыманне дзяржаўнага абвінавачвання, удзельнічаюць у разглядзе грамадзянскіх спраў адпаведнай катэгорыі, правяраюць законнасць судовых пастаноў па крымінальных і грамадзянскіх справах і ў выпадку нязгоды з вынесенымі рашэннямі апратэстоўваюць іх. Ажыццяўляюць яны таксама наглядную дзейнасць за выкананнем заканадаўства органамі ўнутраных спраў на стадыі аператыўна-пошукавай работы і іншых мер крымінальнай адказнасці.
Да першачарговых задач пракуратуры адносяцца каардынацыя дзейнасці праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, нагляд за выкананнем заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў, у тым ліку патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб прафілактыцы правапарушэнняў”, зямельнага, прыродаахоўнага заканадаўства, аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб і некаторыя іншыя пытанні.
Летась работнікі пракуратуры правялі 45 праверак, па выніках якіх вынеслі 51 прадстаўленне, 61 прадпісанне, 21 пратэст. Адменена 20 незаконных актаў. У адносінах да асоб, якія парушылі заканадаўства, вынесена 87 афіцыйных папярэджанняў. Па выніках разгляду актаў пракурорскага рэагавання 116 чалавек прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, 38 — да адміністрацыйнай і 129 — да матэрыяльнай. Падтрымана дзяржаўнае абвінавачванне па 94 крымінальных справах, прыняты ўдзел у разглядзе 55 грамадзянскіх спраў, падрыхтаваны і прад’яўлены 43 іскі ў агульныя і 2 — у эканамічныя суды. Па сутнасці разгледжана 40 зваротаў грамадзян і 6 — юрыдычных асоб, вывучаны 243 крымінальныя справы, больш за 600 матэрыялаў, па якіх адмоўлена ў распачынанні судовых спраў і прынята рашэнне аб спыненні праверкі, адменена 35 незаконных пастаноў органаў дазнання, па выніках дадатковых праверак узбуджана 5 крымінальных спраў, прынята падчас асабістага прыёму 60 грамадзян.
Сёння ў штаце пракуратуры раёна 6 чалавек. У тым ліку 3 пракурорскія работнікі — пракурор Іван Малафей, я — яго намеснік, старшы памочнік пракурора Таццяна Вяжэвіч-Дземідзенка. Да тэхнічных работнікаў адносяцца загадчыца канцылярыі Анастасія Касценка, якая працуе з сакавіка бягучага года, вадзіцель Віталій Місуна і Таццяна Грыбовіч, якая сочыць за чысцынёй у службовых кабінетах і за аператыўнай дастаўкай пошты. Словы бязмернай падзякі хачу выказаць Людміле Сабко, якая на працягу 28 год добрасумленна і адказна выконвала абавязкі загадчыцы канцылярыі. Работаздольнасць пракуратуры залежыць у многім ад калектыву, які тут працуе. Магу з упэўненасцю адзначыць, што ў нас служаць сапраўдныя прафесіяналы, якія дастойна нясуць званне абаронцаў закона, для якіх пачуццё абавязку, гонар, справядлівасць і прынцыповасць з’яўляюцца самымі важнымі якасцямі.
Напярэдадні 95-годдзя з дня ўтварэння органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь віншую калег з гэтай нагоды. Зычу ўсім высокага прафесіяналізму і прынцыповасці ў паўсядзённай рабоце па абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян і дзяржавы. Ветэранам, усім пракурорскім работнікам і іх сем’ям жадаю моцнага здароўя, дабрабыту і ўсяго самага найлепшага ў працы і жыцці.

А. ГАВЕТА.
Выконваючы абавязкі пракурора раёна, малодшы саветнік юстыцыі.

На здымку: пракурорскія работнікі Андрэй Гавета, Іван Малафей і Таццяна Вяжэвіч-Дземідзенка.



26 чэрвеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Мядзеле  возера Мястра на Блакітных азёрах        від на Мядзел

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси