Навіны Мядзельшчыны

У РАЁНЕ з’явіўся трэці настаўнік-метадыст — такая кваліфікацыя прысвоена Наталлі Клімовіч, якая выкладае хімію ў гімназіі-інтэрнаце. Там жа працуюць і два іншыя педагогі з такой кваліфікацыяй: Вячаслаў Саўчык (інфарматыка) і Лідзія Анішкевіч (замежная мова).

***

ЯК паведаміў намеснік начальніка райаддзела Следчага камітэта Міхаіл Сакалдынскі, у аўторак раніцай супрацоўнікі Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі браканьера на возеры Баторына. Жыхар Мядзела злавіў пяць вугроў (нанесены ўрон складае 3450 рублёў). Узбуджана крымінальная справа.

***

ДЛЯ правядзення прафілактычнай акцыі “Колаў менш — небяспекі больш!” да дзяржаўтаінспекцыі далучыліся супрацоўнікі іншых структурных падраздзяленняў міліцыі, а таксама дружыннікі і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Рэйдавыя групы выяўляюць і спыняюць парушэнні правілаў дарожнага руху вадзіцелямі двухколавых транспартных сродкаў. Акцыя доўжыцца з 22 па 25 чэрвеня.

***

СЁННЯ ў 15.00 усіх ахвотных паспяваць песні мінулых гадоў пад баян запрашаюць у двор дома №6 па вуліцы Шаранговіча ў райцэнтры. Новая форма баўлення вольнага часу называецца “Мелодыі нашага двара”. Арганізатары — аддзяленне дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН і Мядзельскі ГДК.



23 чэрвеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Фотападарожжа

84 Касцёл у Шэметава   1-12 _dsc1133-3

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси