Прыгожае — побач

Члены раённых арганізацый Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і Беларускага таварыства інвалідаў па агульных захворваннях цесна супрацоўнічаюць. Яны часта праводзяць сумесныя мерапрыемствы, у тым ліку здзяйсняюць паездкі па славутых мясцінах Беларусі і роднага Нарачанскага краю. Нядаўна 17 чалавек з гэтых грамадскіх арганізацый пабывалі ў турысцка-экскурсійным комплексе “Аптэкарскі сад” ЗАТ “БелАсептыка”.
Сустрэла гасцей Наталля Міхайлаўна Смятаніна. Яна ж правяла экскурсію па ўстанове. Усе былі ў захапленні ад змястоўнага расказу спецыяліста пра лекавыя і экзатычныя травы, дрэвы, кустоўі, якія растуць у “Аптэкарскім садзе”, любаваліся раслінамі і наваколлем. Дарэчы, аповед пра ўбачанае падмацоўваўся легендамі, што рабіла экскурсію вельмі цікавай і запамінальнай. Многія фатаграфаваліся на добрую памяць аб гэтых дзівосных, чароўных мясцінах. Адбылася і традыцыйная дэгустацыя розных відаў духмянага чаю, прыгатаванага з лекавых траў. Акрамя таго, удзельнікі экскурсіі змаглі набыць сабе сарты чаю, якія найбольш спадабаліся, а таксама натуральную касметыку з прыродных матэрыялаў.
Перапоўненыя яркімі ўражаннямі вярталіся назад. На зваротнай дарозе многія расказвалі, што ім больш за ўсё спадабалася падчас экскурсіі, успаміналі, ад чаго атрымалі незабыўнае задавальненне і, вядома, абяцалі паведаміць пра гэты райскі куточак Нарачанскага краю сваім сябрам, знаёмым, каб яны абавязкова там пабывалі. Усе ўдзельнікі экскурсіі шчыра дзякавалі за цікавае баўленне вольнага часу на прыродзе кіраўніцтву, адміністрацыі турысцка-экскурсійнага комплексу “Аптэкарскі сад”, экскурсаводу, а таксама арганізатарам паездкі.

В. ТУНКЕВІЧ.
Адказны сакратар раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.



23 чэрвеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства, Нам пішуць

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Фотападарожжа

06-043 на Блакітных азёрах        Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай Касцёл у Шэметава

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси