Спорт

Міжнародны дэбют.

Прадстаўнікі Мядзельшчыны прынялі ўдзел у міжнародным дзіцяча-юнацкім футбольным турніры “Наша будучае-2017”, які нядаўна праходзіў у Мінску. На маштабным спартыўным свяце былі прадстаўлены каля 70 каманд з розных краін Еўропы, а матчы праходзілі на дзесяці пляцоўках горада. ФК “Краснадар”, украінскі “Арсенал”, маскоўскі “Дом футбола”, “Зеніт-Адміралцейскі” з Піцера, “Даўгаўпілс” з Латвіі, “Змена” з Бранска, “Акадэмія” з Рыгі, “Балкантрол” з Галандыі… Сярод юных зорак прафесійнага футбола нашы, 2010-2011 гадоў нараджэння, былі самымі маленькімі, але гэта не перашкодзіла ім атрымаць упэўненую і важкую перамогу над маскоўскай камандай “Дом футбола-2” з лікам 3:0 і згуляць унічыю з мінчанамі. Усяго ж мядзяльчане ў міжнародным турніры правялі дзесяць гульняў і прывезлі дадому першы ў сваім жыцці кубак. Акрамя гэтага, у якасці лепшага іграка ў сваёй катэгорыі арганізатары мерапрыемства адзначылі Мікіту Садоўнікава, а Ваня Назаркін атрымаў прыз як лепшы варатар.
Маленькія спартсмены, а таксама іх трэнеры і бацькі вярталіся з трохдзённага турніру дадому асіпшыя, стомленыя, пры гэтым надзвычай задаволеныя і ўражаныя. Напэўна, гэта і ёсць цудоўны смак першай перамогі.

 

***

Дзе лепшыя спартсмены?

Падвялі вынікі раённай спартакіяды школьнікаў за 2016-2017 навучальны год. Усе ўстановы былі падзелены на 3 групы ў залежнасці ад колькасці навучэнцаў.
У групе «А» першае месца заняла гімназія-інтэрнат. На другім месцы — прадстаўнікі Нарацкай №2 СШ, на трэцім — Нарацкай №1.
У групе «Б» перамог Крывіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа.
— Ужо на працягу некалькіх год крывічане займаюць першае месца ў сваёй групе, — расказвае метадыст раённага-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ніна Самко.
Другі вынік на рахунку Занарацкай СШ, трэцяе месца — ва ўстановы адукацыі са Свіры.
У групе «В» не было роўных Сырмежскаму дзіцячаму саду-сярэдняй школе. Спартсмены ўстановы таксама паказваюць лепшыя вынікі ў сваёй групе некалькі год. На другім месцы — Княгінінская СШ, на прыступцы ніжэй — Старлыгскі дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Івана Аніські.
Наш кар.



23 чэрвеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Спорт

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

Рэчка Нарачанка        Царква ў Крывічах Лебедзі на Нарачы

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси