У чаканні “Вясёлкі”

ЛЕТА-2017 для школьнікаў Беларусі праходзіць пад дэвізам “Лета — час адкрыццяў”, што сугучна Году навукі. У цэнтры творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна акцыю распачалі педагогі.
Святлана Ярашынская, педагог дадатковай адукацыі, правяла майстар-клас па вырабе аксесуараў для афармлення і дэталіроўкі розных прадметаў інтэр’ера, сцэнічнага рэквізіту для творчых прадстаўленняў. Спецыялісты цэнтра вывучылі і асвоілі тэхналогію вырабу штучных кветак. У выніку была аформлена калектыўная работа “Парасон Мэры Попінс” для раённага выпускнога балю.
Дырэктар цэнтра Анастасія Кумішча ўдзельнічала ў складзе раённай каманды ў турыстычным злёце, прысвечаным 73-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яе веды і вопыт, набытыя падчас злёту, дапамогуць у арганізацыі турысцкай дзейнасці ў летні перыяд. Бо наперадзе — лагерная змена, якая адкрыецца на базе цэнтра ў ліпені. Сорак школьнікаў будуць адпачываць і праводзіць час з карысцю ў аздараўленчым лагеры “Вясёлка” з дзённым знаходжаннем.
Зараз цэнтр рыхтуецца да прыёму дзяцей. Акрамя тэхнічнага рамонту, праводзіцца і касметычны, у якім задзейнічаны педагогі і тэхперсанал. Усе разам добраўпарадкоўваюць тэрыторыю, высаджваюць кветкі, пераклейваюць шпалеры, рыхтуюць спальныя і атрадныя пакоі, афармляюць калідоры і фае экспазіцыямі работ педагогаў і навучэнцаў цэнтра. Спадзяёмся, што хлопчыкам і дзяўчынкам тут будзе ўтульна, камфортна, а лета ў цэнтры, сапраўды, стане для іх часам адкрыццяў.

Т. ТАРМОЛА.
Метадыст цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна.

На здымку: пад “Парасонам Мэры Попінс” — супрацоўнікі цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна Анастасія Кумішча, Таццяна Гардзей і Святлана Ярашынская.



23 чэрвеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Адукацыя

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

84 від на Мядзел Царква ў Крывічах _06-040

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси