Кветкі… пры дарозе

УСІМ вядома дагледжанасць прыдарожных тэрыторый у нашай краіне. Асаблівую ўвагу гэтаму пытанню ў вясенне-летні перыяд надаюць дарожныя службы і арганізацыі. Рэгулярна праводзяцца падкошванне травы, збор смецця, устаноўка абноўленых дарожных знакаў і ўказальнікаў.
Па гэтай прычыне незвычайнай выглядала летась ідэя супрацоўнікаў Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі стварыць на некаторых участках прыдарожных палос аўтадарогі Р28 паміж Мядзелам і курортным пасёлкам Нарач фларыстычныя кампазіцыі на аснове натуральных лугавых і водна-балотных экасістэм, якія фарміруюцца па «прынцыпе невыкошвання» раслін на гэтых участках. Яе падтрымалі і таксама ўзяліся за работу прадстаўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі і дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк «Нарачанскі». Гэта ідэя ўвасобілася ў мерапрыемства дзяржаўнай галіновай навукова-тэхнічнай праграмы «Распрацаваць канцэпцыю і тэхналагічны рэгламент фарміравання ўстойлівых прыдарожных супольнасцей высокай эстэтычнай і батанічнай каштоўнасці на мадэльных аб’ектах асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый». Прасцей кажучы — «Прыдарожныя кветкі».
Як паведаміў намеснік генеральнага дырэктара НП «Нарачанскі» па навуцы Валерый Люштык, сутнасць праекта заключаецца ва ўзбагачэнні ўчасткаў, а іх пакуль чатыры, прыдарожных палос галоўнай курортнай аўтамабільнай дарогі рэгіёну абарыгеннымі відамі флоры для павышэння эстэтычнай і батанічнай каштоўнасці прыдарожных экасістэм, пашырэння магчымасцей экалагічнага турызму.
— Выкананыя ў мінулым годзе на папярэднім і першым этапах даследаванні прыдарожнай расліннасці ўздоўж аўтадарогі Мядзел — Нарач дазволілі вылучыць так называемыя ключавыя ўчасткі непадалёку ад вёсак Мінчакі, Мікольцы, Чараўкі і Сіманы, — расказвае Валерый Сямёнавіч. — На гэтых участках закладзены для навуковых назіранняў пастаянныя выпрабавальныя пляцоўкі, дзе будуць даследаваны вонкавы выгляд (прывабнасць) і працягласць квітнення розных раслін, іх дэкаратыўнасць да і пасля квітнення, адаптацыйная здольнасць да ўмоў росту (жыццеўстойлівасць) і інш. Работа разлічана на тры гады.
Праектам прадугледжана стварэнне на тэрыторыі дэндралагічнага саду прыродных раслінных супольнасцей і гадавальніка, што паспрыяе далейшаму азеляненню прыдарожных палос па распрацаванай навукова-абгрунтаванай метадалогіі.
— Нас цешыць разуменне гэтай тэмы і зацікаўленасць кіраўніцтва філіяла «ДЭУ-66» РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр». Менавіта гэта арганізацыя абслугоўвае дадзеную аўтатрасу і імкнецца захаваць выдзеленыя ўчасткі прыдарожнай паласы ў прыродным стане, — зазначае Валерый Люштык. — Гэта з’яўляецца перадумовай гарантыі поспеху праекта…

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.



23 чэрвеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Экалогія

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Фотападарожжа

Касцёл у Мядзеле  _dsc1133-3 0-170 0-178

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси