Сустрэча праз 55 гадоў

ЯКІЯ яны, школьныя гады? Для выпускнікоў 1962 года Сырмежскай сярэдняй школы школьныя будні былі напоўнены вялікай прагай да ведаў, імкненнем атрымаць патрэбную прафесію, каб упэўнена крочыць па жыццёвай дарозе, быць верным абранаму шляху.
Зянон Кузьміч Ломаць разам са сваімі аднакласнікамі прыехаў праз 55 гадоў на сустрэчу з вучнямі, настаўнікамі, роднымі мясцінамі. І гэта не першы яго прыезд. Калі працаваў старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Зянон Кузьміч знаходзіў час, каб пацікавіцца нашым школьным жыццём і падтрымаць у надзённых справах.
Выпускнікі-юбіляры прысутнічалі на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай заканчэнню навучальнага года. Напэўна, Зянон Ломаць, Міхаіл Крывы, Мікалай Руновіч, Ягор Блізнік, Анатолій Кашко ўспаміналі старую школу, якая была размешчана ў некалькіх будынках. Кожны падумаў на нейкі момант пра штосьці са свайго школьнага жыцця.
Яны нарадзіліся ў 1944 годзе. У гэтым жа годзе была пабудавана Сырмежская школа. Іх школьныя гады пачаліся ў 1952 годзе, калі амаль у кожнай вёсцы былі пачатковыя школы. Атрымалі сямігадовую адукацыю, а ў Сырмежскай школе ім уручылі атэстаты. Праз усе працоўныя гады былыя вучні захавалі добрыя ўспаміны пра настаўнікаў, імклівае школьнае жыццё. Яны атрымалі вышэйшую адукацыю, працавалі педагогамі ў школах, займалі адказныя пасады.
Слухаючы выпускнікоў-юбіляраў, мы адчувалі іх жыццёвую мудрасць, сумленнасць, аптымізм. Вучні 9 класа віталі выпускнікоў шчырымі словамі падзякі, успаміналі пра школьнае жыццё тых, хто быў сведкам розных падзей у краіне. Для краязнаўчага музея выпускнікі пакінулі экспанаты са свайго школьнага жыцця. Прапанавалі заняцца даследаваннем пра Героя Сацыялістычнай Працы Эдварда Пятровіча Рожку, былога выпускніка школы.
Усе вучні, педагогі Сырмежскай школы ўдзячны выпускнікам-юбілярам за добрыя пажаданні. Будзем спадзявацца на новыя сустрэчы.

М. Карпеева.
Настаўнік ДУА “Сырмежскі ВПК д/с- СШ”.



23 чэрвеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Адукацыя, Нам пішуць

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

dsc_5774-3 возера Глубелька  возера Мястра

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси