Нецвярозым вадзіцелям у Беларусі не месца!

ДАРОЖНЫЯ аварыі з’яўляюцца самай небяспечнай пагрозай здароўю і жыццю людзей ва ўсім свеце. Урон ад іх перавышае ўрон ад іншых транспартных здарэнняў (самалёты, цягнікі, параходы) разам узятых. Гэта праблема пагаршаецца і тым, што пацярпеўшыя, як правіла, маладыя і здаровыя людзі. У Беларусі заканадаўства ў адносінах да п’яных за рулём пастаянна становіцца больш жорсткім. Аднак, нягледзячы на гэта, колькасць вадзіцеляў, якія дазволілі сабе сесці за руль у стане алкагольнага ап’янення, па-ранейшаму застаецца вялікай. Больш за тое, нападпітку кіруюць аўтамашынай не толькі нашы суайчыннікі, але і замежныя грамадзяне, якія прыбылі да нас па розных пытаннях…

З пачатку года да адміністрацыйнай адказнасці ў раёне прыцягнуты чатыры замежныя грамадзяніны і асобы без грамадзянства. У тым, што замежнікі могуць не горш любога беларуса «хапіць лішняга», сесці за руль і паехаць у пошуках прыгод, няма нічога звышнатуральнага. Усе мы людзі. У іх, як і ў нас, знаходзяцца аматары пасля застолля паганяць па гарадскіх вуліцах. Але калі для беларуса падобныя свавольствы пры адсутнасці іншых абцяжарваючых віну абставін звычайна заканчваюцца салідным штрафам і пазбаўленнем вадзіцельскага пасведчання, то для замежніка да гэтага пераліку дабаўляецца яшчэ перспектыва быць высланым з краіны без права прыехаць зноў на працягу пэўнага тэрміну.
У адпаведнасці з артыкулам 65 Закона «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» замежнік можа быць высланы з краіны ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі дзяржавы, грамадскага парадку, абароны маральнасці, правоў і свабод грамадзян. Гэта азначае, што здзейсненае ім любое супрацьзаконнае дзеянне, за якое ў айчынным заканадаўстве прадугледжана адміністрацыйная альбо крымінальная адказнасць, можа стаць падставай для таго, каб выставіць нядбайнага госця за парог. Гэта ўшчыльную датычыць і кіравання транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.
Прыклад таму — лёс грамадзяніна Рэспублікі Казахстан П., якому, акрамя адміністрацыйнага пакарання ў выглядзе саліднага штрафу і пазбаўлення вадзіцельскага пасведчання, прадугледжанага Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, давялося даваць тлумачэнні сваіх паводзін і работнікам аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС. У выніку яму прадпісана на працягу месяца пакінуць Рэспубліку Беларусь з забаронай уезду на працягу сямі месяцаў і ануляванне дазволу на пастаяннае пражыванне ў нашай краіне. Падобны лёс напаткаў і грамадзяніна С., які меў дазвол на часовае пражыванне ў Беларусі на тэрыторыі Смаргонскага раёна. Пасля таго, як ён у стане алкагольнага ап’янення быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ Мядзельскага РАУС, Смаргонскім аддзелам унутраных спраў па месцы часовага пражывання замежніка аформлена высылка з Рэспублікі Беларусь у добраахвотным парадку з забаронай уезду ў нашу краіну тэрмінам на адзін год. Адпаведна ануляваны дазвол на часовае пражыванне ў Беларусі.
Высылка з краіны замежнікаў, якіх затрымалі за рулём у стане алкагольнага ап’янення — крайняя мера. Пры яе прызначэнні супрацоўнікі падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі дасканала аналізуюць не толькі асобу замежнага госця, які пераступіў рысу закона, але і абставіны, якія яго на гэта падштурхнулі. Практычна 50 працэнтаў з агульнай колькасці патэнцыяльных «кандыдатаў» на выправаджэнне за межы нашай дзяржавы пакідаюць Беларусь. Астатнім пры наяўнасці станоўчых характарыстык з месца працы, з улікам іх сямейнага становішча даецца шанц на выпраўленне.

С. АСАЕВІЧ.
Інспектар аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС.



23 чэрвеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Правапарадак

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-012 dsc_5774-3 84 Сядзіба Максіма Танка

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси