22 чэрвеня — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, жыхары Мядзельшчыны!
22 чэрвеня ў нашай краіне адзначаецца журботная дата — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
Свабода і незалежнасць Радзімы былі заваяваны цаной незаменных страт. Кожны трэці жыхар Беларусі аддаў сваё жыццё ў імя шчасця і свабоды тых, хто жыве сёння. За час нямецкай акупацыі фашысты расстралялі і спалілі 3846 жыхароў Мядзельшчыны. Больш за 3000 чалавек сталі вязнямі канцлагераў і гета. 1195 нашых землякоў не вярнуліся з палёў бітваў. Мы нізка схіляем галовы перад веліччу і подзвігам усіх, хто аддаў жыццё ў імя выратавання Радзімы.
Памяць пра бессмяротны подзвіг удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікоў тылу заўсёды будзе аб’ядноўваць нас, натхняць на мірную працу ў свабоднай краіне.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.



19 чэрвеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Кастрычнік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Фотападарожжа

    Паруснікі                          img_4257 від на Мядзел wjx6x-f4hhi

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси