Свята “Камарова – кола дзён” запрашае гасцей

Плануеце, чым заняцца ў бліжэйшы час? Хочаце правесці час на свежым паветры і з густам? Цікавіцеся вырабамі беларускіх рамеснікаў і плануеце набыць унікальныя рэчы? У вас ёсць магчымасць знайсці ўсё гэта ў адным месцы.
17 чэрвеня ў вёсцы Камарова Мядзельскага раёна пройдзе штогадовае свята – “Камарова – кола дзён”.
Арганізатары падрыхтавалі для наведвальнікаў свята майстар-класы, на якіх можна будзе паспрабаваць сябе ў ганчарнай ці кузнечнай справе, а таксама зрабіць сувеніры з лазы ды саломы. На працягу дня можна будзе паслухаць музыкаў ды паўдзельнічаць у розных гульнях.
Лепшыя рамеснікі Мінскай вобласці прывязуць на свята свае вырабы, якія можна будзе набыць ці замовіць.
У некальнкіх кіламетрах ад Камарова знаходзяцца Галубыя азёры, таму падчас паездкі на свята вы можна наведаць і адзін з найпрыгажэйшых куткоў Беларусі. Мясцовыя жыхары ведаюць пра іх шмат легенд ды паданняў і будуць радыя расказаць пра іх гасцям свята.
Пачатак свята ў 12.00.
Мерапрыемства арганізуе ТДА “Цэнтр развіцця сельскага прадпрымальніцтва “Камарова”. За больш падрабязнай інфармацыяй можна звяртацца па тэлефонах 8 01797 37 3 04, 8 029 376 39 21.



16 чэрвеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Культура, Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Жнівень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Фотападарожжа

1-12 Лебедзі на Нарачы Касцёл у Засвіры   Касцёл у Мядзеле

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси