Навіны Мядзельшчыны

20 ЧЭРВЕНЯ ў Мядзеле пройдзе абласны эколага-патрыятычны форум, прысвечаны 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі і Году навукі. Запрашаем усіх на мерапрыемства, а ўвагу вадзіцеляў звяртаем на тое, што з 9 да 15 гадзін у аўторак на пл. Шаранговіча будзе закрыты рух аўтатранспарту.

***

26 чэрвеня 2017 года адвакаты юрыдычнай кансультацыі раёна з нагоды Дня ўтварэння адвакатуры Рэспублікі Беларусь будуць весці бясплатны прыём маламаёмасных грамадзян. За юрыдычнай дапамогай можна звяртацца па адрасе: г. Мядзел, вул. 17 верасня, д. 2, з 9 да 17 гадзін.

***

У АЎТОРАК, 20 чэрвеня, з 11 да 17 гадзін у аддзяленні паштовай сувязі “Мядзел” адбудзецца акцыя “Абласны дзень падпісчыка”. Наведвальнікаў, якія падчас акцыі аформяць падпіску, чакаюць падарункі.

***

РАЁННЫ камітэт ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” прыняў удзел у тэматычным дні грамадскіх арганізацый “Заўтра пачынаецца сёння” ў рамках рэспубліканскага лідар-форума “Маладзёжнае лідарства: сучасны погляд”, які адбыўся на базе НДЦ “Зубраня”.

***

НЕЧАКАНА нізкімі тэмпературамі распачалося лета. Па інфармацыі азёрнай станцыі “Нарач”, 3 чэрвеня ноччу зафіксавана +2,70С. Максімальная тэмпература ў межах 200С цяпла трымалася толькі з 6 па 12 чэрвеня. Аматарам купання ў Нарачы таксама не шанцуе: вада ў возеры гэтымі днямі прагрэлася да +140С.

***

У МІНУЛУЮ нядзелю дзіцячае аддзяленне Мядзельскай ЦРБ наведала група валанцёраў са сталіцы (ураджэнцаў Мядзельшчыны), якія прапанавалі маленькім пацыентам вясёлую забаўляльную праграму. Дзеці ад выступлення клоўнаў былі ў захапленні.



16 чэрвеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Снежань 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Фотападарожжа

Касцёл у Мядзеле  лебедзі на Мястры  возера Мястра  223_

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси