ІСПЫТЫ — У АДНОЛЬКАВЫХ УМОВАХ

У АДПАВЕДНАСЦІ з распараджэннем Старшыні дзяржаўнай камісіі па кантролі за падрыхтоўкай і правядзеннем уступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ад 2-га чэрвеня №8, з 12-га чэрвеня гэтага года пачалі працаваць камісіі па кантролі за правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання, галоўнай задачай якіх з’яўляецца забеспячэнне аднолькавых умоў яго праходжання ўсімі ўдзельнікамі.
У пунктах тэсціравання праведзена падрыхтоўчая работа, створаны камфортныя ўмовы для паспяховага тэсціравання.
На другім этапе абласная камісія пракантралюе правядзенне ўступных іспытаў ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міншчыны. Асаблівая ўвага будзе нададзена праверцы сапраўднасці дакументаў аб адукацыі і дакументаў, якія даюць права на льготы пры паступленні асобным катэгорыям абітурыентаў.
У перыяд правядзення ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў Камітэце дзяржкантролю вобласці ў рабочыя і выхадныя дні з 9-ці да 18-ці гадзін будзе працаваць “гарачая лінія”. Усе жадаючыя змогуць звярнуцца для вырашэння пытанняў па падрыхтоўцы і правядзенні ўступных іспытаў, а таксама выказаць заўвагі і прапановы па паляпшэнні іх правядзення. Нумары тэлефонаў “гарачай лініі”: 8-017-284-09-06, 8-017-331-66-02 і 8-017-331-64-59.

Абласная камісія па кантролі за ходам уступных іспытаў.



16 чэрвеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Адукацыя, Дзяржкантроль

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Жнівень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Фотападарожжа

0-170 від на Мядзел Царква ў Крывічах dsc_5774-3

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси