Міжнародны семінар на Нарачы

НЯДАЎНА ў курортным пасёлку Нарач на базе Нацыянальнага парку «Нарачанскі» прайшоў IІI Міжнародны навукова-практычны семінар «Сучасныя тэхналогіі ў дзейнасці ААПТ (асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый): ГІС (геаінфармацыйных сістэм), ДЗЗ (дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі). Асобнай пляцоўкай працавала Школа маладых навукоўцаў, якая стала ўжо традыцыйнай.

Каля васьмідзесяці ўдзельнікаў з Беларусі і Расіі — прадстаўнікі прыродаахоўных і навуковых устаноў, ВНУ, грамадскіх арганізацый, мас-медыя, інавацыйных кампаній і мясцовых супольнасцей у дзелавой і сяброўскай абстаноўцы абмяняліся напрацоўкамі і вопытам выкарыстання сучасных геаінфармацыйных сістэм і тэхналогій у вырашэнні задач на асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях, а таксама па іншых кірунках навуковай і прыродаахоўнай дзейнасці.
У насычанай пяцідзённай праграме семінара прадстаўлена прэзентацыя вопыту супрацоўнікаў навуковага аддзела Нацыянальнага парку «Нарачанскі» ў выкарыстанні ГІС для рашэння задач па кіраванні нацыянальным паркам. Былі заслуханы і абмеркаваны 24 тэматычныя даклады і паведамленні, праведзена пяць майстар-класаў. На палявых занятках прадэманстраваны магчымасці прыбораў, комплексаў, сучаснага праграмнага забеспячэння, што выкарыстоўваецца для збору даных пры правядзенні маніторынгавых назіранняў і інш.
Вялікая ўвага арганізатараў семінара да падрыхтоўкі і работы Школы маладых навукоўцаў была ўзнагароджана высокім узроўнем абароны канкурсантамі падрыхтаваных ГІС-праектаў. Інтэрнацыянальнае журы адзначыла высокі ўзровень матэрыялаў і ўменне аўтараў 18 праектаў абараніць свае ідэі пры іх абмеркаванні. Пераможцы і лаўрэаты конкурсу атрымалі салідныя ўзнагароды ў выглядзе намінацый на атрыманне ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння «ArcGIS», спецыяльную літаратуру і імянныя сертыфікаты ўдзельнікаў.
Супрацоўнікі навуковага аддзела Нацпарку шчыра ўдзячны ўсім суарганізатарам і партнёрам семінара, дакладчыкам, вядучым майстар-класаў і ўдзельнікам за разуменне, самааддачу і добрую працу!
Асобная ўдзячнасць — асноўнаму і надзейнаму партнёру такіх міжнародных семінараў і канферэнцый — кампаніі «Esri CIS» (г. Масква) і яе супрацоўнікам Вользе Серабранай і Аляксею Кузміну, якія прынеслі шмат новых ведаў выкарыстальнікам ГІС і забяспечылі арганізатараў прызамі для ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу Школы маладых навукоўцаў!
Нарачанская ГІС-пляцоўка як месца навучання і абмену вопытам пры выкарыстанні геаінфармацыйных сістэм і сучасных тэхналогій для ўстойлівага развіцця асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый, захавання ландшафтнай і біялагічнай разнастайнасці будзе і далей працягваць сваю работу.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.



16 чэрвеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Экалогія

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Фотападарожжа

лебедзі на Мястры 06-043 dsc_5774-3 img_4257

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси