А ўсяму віной — кропля алкаголю

П’янства — сацыяльнае зло, якое напрамую звязана са злачыннасцю. Згодна са статыстыкай, 80% бытавых злачынстваў здзяйсняюцца ў стане алкагольнага ап’янення. Праўда, прычынай іх не заўсёды з’яўляецца алкаголь. Гэта можа быць нізкі ўзровень культурнага развіцця, жыллёвыя і фінансавыя цяжкасці. Аднак пад уздзеяннем спіртных напіткаў часта адбываюцца самыя жорсткія дзеянні, нават часам зусім недарэчныя. Калі ў затрыманага пытаюцца, чаму ж так здарылася, у цвярозым стане ён не заўсёды разумее, што на самай справе адбылося.
Часта можна пачуць пра выпадкі, калі некалькі асоб п’юць у адной кампаніі, а пасля там адбываецца бойка ці крадзеж маёмасці. Яркім прыкладам гэтага з’яўляецца накіраваная ў суд раёна крымінальная справа па абвінавачванні грамадзянкі А. ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж). Названая грамадзянка ў сярэдзіне сакавіка бягучага года пасля сумеснага распіцця спіртных напіткаў з пацярпеўшым, знаходзячыся ў яго дома, украла 70 рублёў. Яна ведала пра тое, што ў мужчыны былі ў наяўнасці грошы, бо незадоўга да п’янкі ён атрымаў пенсію. Жанчына, скарыстаўшыся тым, што гаспадар дома заснуў, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, украла грашовыя сродкі. Пасля чаго знікла з месца злачынства і на набытыя грошы набыла спіртныя напіткі.
Дадзены артыкул прадугледжвае пакаранне да 3 гадоў пазбаўлення волі. Пры гэтым стан алкагольнага ап’янення ў момант учынення злачынства разглядаецца Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь як абцяжарваючыя абставіны. Кажуць, што ад торбы і ад турмы не заракаюцца. Самае крыўднае тое, што, знаходзячыся ў нецвярозым стане, чалавек аслабляе кантроль за сваёй нервовай сістэмай і ўчыняе неабдуманыя дзеянні, а часам пераступае і мяжу закона.
Вось чаму раім грамадзянам быць пільнымі і не ўпускаць у сваё жыллё малазнаёмых людзей, а тым больш распіваць з імі спіртныя напіткі.

Г. САКАЛДЫНСКАЯ.
Следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, капітан юстыцыі.



16 чэрвеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Правапарадак

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах         возера Мястра  0-170 Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси