Грэцкія крупы будуць паступаць у гандлёвыя кропкі сістэмы спажывецкай кааперацыі Мядзельшчыны

Здаецца, сёння дадзенае выслоўе набыло зусім іншы сэнс – самы што ні на ёсць прамы: бо няма ні чаго псаваць, ні часам чым. Гэта я пра ажыятаж вакол грэцкіх круп і сметанковага масла. Першых, наогул, не бачна зараз на паліцах магазінаў. Паменела і сметанковага масла. Па крайняй меры, так мне здалося, калі па заданні рэдакцыі наведала нашы крамы.А як на самой справе задавольваюцца патрэбы спажыўцоў названымі таварамі? З такім пытаннем звярнулася да намес­ніка старшыні праўлення райпо А. Я. Лукша:

- Сапраўды з паліц нашых магазінаў зніклі грэцкія крупы. Тлумачыцца гэта тым, што людзі пад уплывам таго ажыятажу, які падняўся з-за неўраджаю ў нашых усходніх сусе­дзяў, па­скуплялі гэты тавар. І не толькі ў сталіцы і іншых буйных гарадах, але і ў Мядзеле. Магчыма хапалі яго за кампанію нават і тыя, хто і не вельмі лю­біць грэцкую кашу.

Разам з тым хачу супа­коіць насельніцтва, што названыя крупы будуць па­сту­паць у ганд­лёвыя кропкі сістэмы спажывецкай кааперацыі Мя­дзель­шчы­ны. Аднак, калі іх будуць па-ранейшаму “змятаць” з па­ліц, праблема застанецца. Дня­мі ў раён па­ступілі крупы са Слуцкай між­райбазы вытворчасці Гомельскага камбіната хлебапрадуктаў. Бу­дзем размяркоўваць іх па крамах, куды тавар і па­ступіць у бліжэйшы час. Вядома, задаволіць пры такім вялікім попыце на крупы ўсіх жадаючых не ўдасца. Аднак, калі лю­дзі не будуць іх “размятаць” з паліц, сітуацыя па­крысе нармалізуецца. Цана, дарэчы, таксама засталася нармальная: 1 кіла­грам вагавой грэч­кі каштуе 5080 рублёў, фасаваная (па 0,9 кг) – 4540 рублёў. Скажу і тое, што ўдзельная вага райпо ў гандлёвай сістэме раёна каля 20%. Ёсць яшчэ магазіны, якія адносяцца да курортгандлю, а таксама прыватны біз­нес, дзе таксама можна набыць гэты від круп. А што датычыць сметанковага масла, то праблемы тут ніякай няма. Хоць заводы зменшылі яго па­стаўкі па пасту­паючых ад нас заяўках, але названы прадукт не знік зусім з паліц. Сі­туа­цыя адсочваецца прадаўцамі, і заяўкі, пры неабходнасці, будуць часцей накіроўвацца на малочныя заводы.

Запісала Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.



17 верасня 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Гандаль

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Рэчка Нарачанка        _dsc1133-3 84

Пабрацімы Мядзела