Ад крадзенага не пасыцееш

ПА выніках 4-х месяцаў бягучага года на тэрыторыі раёна ў структуры злачыннасці па лініі крымінальнага вышуку пераважаюць крадзяжы маёмасці ўсіх відаў уласнасці, доля якіх складае 73%. Пэўны грамадскі рэзананс выклікаюць крадзяжы, учыненыя шляхам пранікнення ў жылыя памяшканні. У параўнанне з аналагічным перыядам мінулага года колькасць іх скарацілася з 19 да 16. З 10 да 13 павялічылася колькасць зарэгістраваных крадзяжоў з дачных дамоў грамадзян, дзе гаспадары пражываюць не пастаянна, а толькі ў вясенне-летні перыяд. Высветліць асобу злачынцы ў такіх выпадках часам складана з-за таго, што ад моманту крадзяжу да яго выяўлення праходзіць значны прамежак часу, як правіла, некалькі месяцаў. За гэты час украдзеная маёмасць збываецца, раскрыццё справы “па гарачых слядах” становіцца немагчымым.
Пошуку злачынцаў садзейнічае знаходжанне ўкрадзенай маёмасці. Сярод такіх рэчаў з дач на тэрыторыі раёна ў 2017 годзе зарэгістравана: электрадрыль “Бош”, музычны цэнтр “Соні”, вуглавыя адразныя машынкі “МШУ-0,9-125”, “Бош”, электрарубанак “Бош”, тэрмафен, электракабелі, дрэнажная помпа, 2 спальныя мяшкі “Comfort quest”, дрэваапрацоўчы станок у металічным корпусе зялёнага колеру, 2 дарожныя веласіпеды “Voztex” серабрыстага колеру са складнымі рамамі, тэлевізар “Віцязь”, пасцельныя прыналежнасці, аўтамабільныя колы, аўтамагнітолы і іншае.
Паважаныя грамадзяне, трэба памятаць, што ў выпадку спробы збыць вам маёмасць сумніўнага паходжання сумніўнымі асобамі варта адразу паведаміць пра гэта ў міліцыю, у тым ліку і ананімна. Вас павінна насцярожыць тое, што маёмасць прадаецца без дакументаў, часта па цэнах, якія значна ніжэй за рыначныя. Купляючы маёмасць сумніўнага паходжання па нізкім кошце, можаце быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па арт. 236 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (набыццё ці збыт матэрыяльных каштоўнасцей, загадзя дабытых злачынным шляхам).
А. МІНІЧ.
Начальнік РАУС, палкоўнік міліцыі.



02 чэрвеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Правапарадак

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Засвіры   Царква ў Крывічах 223_ 0-170

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси