Навіны Мядзельшчыны

Адкрыта падпісная кампанія на другое паўгоддзе 2017 года на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Казахстана, органаў навукова-тэхнічнай інфармацыі. Пра гэта паведамілі з Мядзельскага ўчастка Вілейскага РВПС.
 ***
У сувязі з правядзеннем фіналу раённага конкурсу забаўляльных праграм сярод устаноў адукацыі Мядзельшчыны заўтра з 17 да 22 гадзін на плошчы Шаранговіча ў райцэнтры будзе абмежаваны рух аўтатранспарту, а 1 чэрвеня з нагоды святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей праезд на названым вышэй участку будзе закрыты з 15 да 18 гадзін.
 ***
Дзяржаўтаінспекцыя звяртае ўвагу кіроўцаў: з 25 мая па 5 чэрвеня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага — дзеці!” (падчас яго ў светлы час сутак неабходна ўключаць блізкае святло фар), а сёння праходзіць адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху “Увага, вадзіцелі! У школьнікаў канікулы!”. Усе яны накіраваны на барацьбу з дзіцячым дарожна-транспартным траўматызмам, таму асаблівая ўвага супрацоўнікаў ДАІ ў гэтыя дні накіравана на выкананне вадзіцелямі правілаў перавозкі дзяцей, непаўналетнімі — правілаў дарожнага руху.


26 мая 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

84 Касцёл у Шэметава   dsc_5774-3 від на Мядзел

Пабрацімы Мядзела