Нарыхтоўка кармоў: правілы бяспекі

ВОСЬ-вось распачнецца масавая нарыхтоўка кармоў. Як і любая іншая сельскагаспадарчая кампанія, гэта патрабуе ад кіраўнікоў дакладнай арганізацыі, а ад работнікаў — строгага захавання патрабаванняў бяспекі, працоўнай і вытворчай дысцыпліны. Бо грэбаванне вышэйназванымі нормамі можа пацягнуць за сабой вытворчыя страты. Назапасіць кармоў — гэта палова справы. Вельмі важна захаваць іх ад агню.
З мэтай папярэджання пажараў на аб’ектах нарыхтоўкі, перапрацоўкі і захоўвання грубых кармоў, а таксама на сельскагаспадарчай тэхніцы, хочацца нагадаць асноўныя патрабаванні пажарнай бяспекі. Склады грубых кармоў на тэрыторыі комплексу патрэбна размяшчаць на спецыяльна адведзенай пляцоўцы, якую на адлегласці 15 метраў ад сцірт абараць паласой шырынёй не менш за 4 метры. Вакол асобных сцірт трэба ўзараць глебу на адлегласці 5 метраў ад асновы. Плошча асновы адной сцірты не павінна перавышаць 300 квадратных метраў, а штабеля прасаванага сена ці саломы — 500 квадратных метраў. Не дапускаецца выкананне работ з адкрытым агнём бліжэй чым за 50 метраў да сцірты сена альбо саломы. Разрывы паміж асобнымі штабялямі ці сціртамі павінны быць на менш за 20 метраў. Дапускаецца размяшчэнне штабялёў папарна. Пры гэтым разрывы ў адной пары павінны быць не менш за 6 метраў, а паміж суседнімі — не менш за 30 метраў.
Грубыя кармы з павышанай вільготнасцю складзіраваць, складваць у сцірты і штабялі не дапускаецца. Больш за тое, патрэбна ажыццяўляць штодзённы тэмпературны кантроль кармоў з рэгістрацыяй даты, часу, месца замеру і тэмпературы ў спецыяльным журнале. Для вызначэння вільготнасці дапускаецца прымяняць экспрэс-метады з дапамогай вільгацямераў з пагрэшнасцю не больш 1% пры вільготнасці да 18%. Пры вільготнасці грубых кармоў больш за 17% патрэбна праводзіць іх перасушку. Варта звярнуць асаблівую ўвагу на доступ пабочных асоб на сенасклады, на неабходнасць назірання за захоўваннем кармоў і на іншыя прафілактычныя меры.
Звяртаю ўвагу вяскоўцаў на тое, што стагі, копы, сцірты сена, саломы і іншых грубых кармоў можна размяшчаць на прысядзібных участках, але не бліжэй за 15 метраў да пабудоў, паветраных ліній электраперадач, дарог. Нельга размяшчаць іх на вуліцы, па-за прысядзібным участкам.
Вельмі часта вінаватымі пажараў на падворку з’яўляюцца дзеці. Таму важна растлумачыць ім правілы пажарнай бяспекі, перасцерагчы іх ад вогненнай бяды.
Ю. ВАШКІНЭЛЬ.
Першы намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях, падпалкоўнік унутранай службы.


26 мая 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

возера Глубелька Касцёл у Мядзеле  _dsc1133-3 Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси