…І ПРЫЗ АД ЧЭМПІЁНА СВЕТУ!

ПРАЦЯГВАЮЦЬ перамагаць у шашачных баталіях навучэнцы Старагабскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа. Вось і на раённых спаборніцтвах школьнікаў першае месца было за імі. А нядаўна навучэнцы Яўген Фарына і Данііл Навіцкі разам з настаўнікам фізічнай культуры Мікалаем Петухам перамаглі ў бліц-конкурсе з шасці пазіцый, які праводзіла газета “Спортивная панорама”.
— Як даведаліся пра перамогу? — пытаюся.
— Спачатку прачыталі свае прозвішчы ў газеце, — адказвае Мікалай Петух, — а пасля і прыз (спецыяльную літаратуру) па пошце атрымалі ад аўтара заданняў. Ад самога Пятра Шклудава — чэмпіёна свету па шашачнай кампазіцыі ў шашках-64 у раздзелах “праблемы” і “эцюды”, міжнароднага майстра!
Намеснік дырэктара ўстановы па вучэбна-выхаваўчай рабоце Іван Босы перамогу гэту лічыць невыпадковай. Кажа:
— У нас створаны ўсе ўмовы для аматараў шашак. Дзеці маюць магчымасць згуляць партыю-другую на перапынках. Праводзяцца заняткі па інтарэсах “Шахматы і шашкі” — па дзве гадзіны кожную суботу. А нядаўна ў шосты школьны дзень нават спаборніцтвы адбыліся паміж навучэнцамі, настаўнікамі і бацькамі.
— І ў камп’ютары адмысловая праграма ёсць, і дома дзеці пагуляць любяць. Іх толькі зацікавіць трэба, — працягвае размову Мікалай Петух. — Кіраўніцтва і педкалектыў заўсёды мне насустрач ідуць: нават у сеансах адначасовай гульні згаджаюцца ўдзельнічаць.
 Сам Мікалай Пятровіч шашкамі захапляецца з дзяцінства. “Яны заўсёды былі ў нашай хаце, — узгадвае. — У шашкі бацька добра гуляў… Хоць і часу яму на гэта надта не было. Дваццаць два гады старшынёй калгаса ў Дзягілях адпрацаваў! Перадавая была гаспадарка, багатая, хоць бацька нават вышэйшай адукацыі не меў…”
 Затое ў самога Мікалая Пятровіча вышэйшыя адукацыі нават дзве. Дваццаць адзін год таму, ужо маючы дыплом інжынера-механіка і немалы стаж працы па спецыяльнасці, паступіў на завочнае аддзяленне ў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту…
Наталля ЛІСІЦКАЯ.
Фота Аляксандра Высоцкага.


25 траўня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Спорт

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

    Паруснікі                          84 Царква ў Слабадзе _06-040

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси