У ВЕСЛЯРОЎ — ЗОЛАТА, У ЛЫЖНІКАЎ — БРОНЗА

ПЕРШАЕ агульнакаманднае месца ў абласной Спартакіядзе дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ па веславанні на байдарках і каноэ ў Заслаўі занялі выхаванцы СДЮШАР нашага раёна.
“Летась у жніўні на аналагічных спаборніцтвах таксама былі першымі, — кажа дырэктар школы Андрэй Малько. — Цяпер толькі паўтарылі поспех. У такой сітуацыі нават другое месца лічылі б няўдачай”.
У першынстве ўдзельнічалі чатырнаццаць нашых весляроў. Шэсць з іх сталі пераможцамі і прызёрамі.
На дыстанцыі 200 метраў на байдарцы-двойцы Антон Смолка і Максім Лаўрынайць былі першымі, на дыстанцыі 1000 метраў — другімі. Трэція месцы занялі экіпажы ў складзе Мікіты Малько і Аляксея Вярбілы (1000 метраў), Мікіты Малько і Максіма Біралы (200 метраў).
На байдарках-адзіночках “бронзу” заваявалі Антон Смолка (на дыстанцыях 1000 і 500 метраў) і Максім Лаўрынайць (200 метраў).
На каноэ-адзіночцы другім на дыстанцыях 500 і 1000 метраў быў Сяргей Азарко.
Цяпер весляры рыхтуюцца да першынства краіны — Спартакіяды ДЮСШ Беларусі, што пройдзе ў Гомелі з 13 па 16 чэрвеня. А яшчэ праз тыдзень там адбудзецца рэспубліканская Спартакіяда школьнікаў, удзел у якой прымуць мядзяльчане Максім Лаўрынайць і Павел Бажэлка.
…Выхаванцы аддзялення “лыжныя гонкі” прынялі ўдзел у абласным першынстве па агульнафізічнай падрыхтоўцы і кросе. Вынік — агульнакаманднае трэцяе месца. У сваіх узроставых групах на другой прыступцы п’едэстала — Валерыя Казлоўская, на трэцяй — Мікіта Баран і Алена Башлова.

Наталля ЛІСІЦКАЯ.

Фота Аляксандра Высоцкага.



25 мая 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Спорт

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Рэчка Нарачанка        від на Мядзел Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела