І кватэра ёсць, а прадаць — нельга

Кватэрнае пытанне… Колькі, часам, штыкоў і лёсаў ламаецца, пакуль, здавалася б, родныя людзі высвятляюць паміж сабой адносіны з-за права валодання жаданымі “квадратамі”! Не атрымліваецца падзяліць то бабуліну хату, то бацькоўскую кватэру. Пакрыўджаныя спадкаемцы, калі маёмасць выцякае прама з рук, за справядлівасцю звяртаюцца ў суды. І нават там не заўсёды знаходзяць сабе заспакаенне, бо калі родныя могуць ісці адзін аднаму на ўступкі, то суд працуе выключна з прадстаўленымі фактамі, у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства, і не заўсёды яго рашэнне будзе такім, як хочацца істцу.
Падобная гісторыя адбылася не так даўно ў курортным пасёлку, калі гаспадар кватэры Н. (ён яе па закону атрымаў у мінулым годзе ў спадчыну ад бацькі) не стаў мірыцца з тым, што па гэтым адрасе былі зарэгістраваны яго сястра і пляменніца, якія тут даўно не жылі і не неслі расходаў па аплаце камунальных паслуг. Яшчэ ў 1999 годзе сястра істца М. (у іх адна маці, а бацькі розныя) пасля скасавання шлюбу са сваім мужам з’ехала ў Мінск разам з малой дачкой з-за, як сказана ў судовай справе, канфліктных адносін з жыхарамі кватэры. Рэгістрацыю па гэтым адрасе яны мелі яшчэ да прыватызацыі кватэры на момант, калі маці Н. і М. знаходзілася ў шлюбе з бацькам Н., на імя якога быў складзены дагавор куплі-продажу. М. разам з дачкой Л. увесь гэты час жыла на здымных кватэрах. Толькі аднойчы вярнулася ў курортны пасёлак, каб даглядаць хворую маці і бабулю. Але і гэты год вымушаны былі з дачкой здымаць кватэру ўжо тут усё з-за тых жа канфліктаў у сям’і…
На апошнім пасяджэнні суда адказчыцай выступала Л., бо яе маці ў канцы мінулага года памерла. Яна тлумачыла, што час ад часу прыязджала разам з маці ў спрэчную кватэру, калі там яшчэ жыла бабуля. Але свайго ключа ў іх не было, ды і псіхалагічна было цяжка там жыць, бо для Н. яны былі чужымі. А муж бабулі да таго ж злоўжываў спіртнымі напоямі. Пасля смерці бацькі Н., уступіўшы ў права валодання кватэрай, наогул паставіў у яе другія дзверы, ключоў пры гэтым сястры і пляменніцы не даў.
Н. жыллём забяспечаны і жыць у спрэчнай кватэры не плануе. Ён хоча яе ці прадаць, ці здаваць кватарантам. Але яшчэ пры жыцці сястры дамовіцца з ёй наконт гэтага не атрымалася. З пляменніцай тым больш, бо яна ніколі не адмаўлялася ад спрэчнай кватэры і да цяперашняга часу не мае іншай рэгістрацыі і іншага жылля. Яна ўсяго толькі афіцыйна здымае пакой у Мінску. Больш за тое, мае намер заявіць адпаведныя патрабаванні наконт долі ў праве маёмасці. Не на карысць Л. толькі той факт, што ў дагаворы на прыватызацыю кватэры не ўказана пра захаванне за маці і дачкой права карыстання кватэрай, у той час як М. з’яўлялася спадкаемцай на долю аднаго з удзельнікаў прыватызацыі — сваёй маці, якая памерла каля пяці гадоў таму.
Яшчэ пры жыцці маці Н. звяртаўся два разы ў суд, каб пазбавіць сястру і пляменніцу права карыстання спрэчнай кватэрай. Яму было адмоўлена. Не атрымалася і трэці раз. Зразумела, што гэта не паспрыяла ўмацаванню адносін паміж дзядзькам і пляменніцай, па сутнасці, родных людзей. І кватэра, як гэта ні парадаксальна, з’яўляецца адзіным, што іх зараз звязвае ў жыцці.
А. МІСЮК.
Суддзя суда раёна.
І. ЯРЧАК.
Супрацоўнік газеты “Нарачанская зара”.



25 мая 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства, Правапарадак

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

0-178 Царква ў Слабадзе Сядзіба Максіма Танка  _dsc1133-3

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси