Пытанне юрысту

Як спагнаць запазычанасць па аліментах?

У маёй дачкі, якая пражывае ў Мінску, муж — ваенны пенсіянер, але яшчэ працуе. Ён прымусова выплачвае аліменты на дваіх дзяцей. З пенсіі аліменты прыходзяць рэгулярна, а з заработнай платы — не. Скажыце, калі ласка, як можна спагнаць запазычанасць па аліментах і за які перыяд?

Станіслава Іванаўна.
г. Мядзел.

На пытанне адказвае адвакат юрыдычнай кансультацыі раёна Андрэй САВАСЦЯН:
— Пры сысканні аліментаў па выканальніцкім лісце судовы выканаўца накіроўвае выканальніцкі дакумент па месцы працы асобы, якая абавязана выплачваць аліменты. У ім указваюцца памер і перыядычнасць утрымання, запазычанасць, калі такая ёсць, у цвёрдай грашовай суме, адрас спагнальніка. Дарэчы, сысканню належыць уся запазычанасць, незалежна ад тэрміну яе ўтварэння. Аб накіраванні выканальніцкага дакумента спагнальніку паведамляецца.
Згодна з часткай 1 артыкула 534 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у тым выпадку, калі ў адносінах да аднаго і таго ж даўжніка ёсць некалькі выканальніцкіх лістоў, то ў першую чаргу задавальняюцца патрабаванні па сысканні аліментаў.
Атрыманыя юрыдычнымі асобамі выканальніцкія дакументы для спагнання аліментаў рэгіструюцца не пазней наступнага дня іх паступлення, перадаюцца ў бухгалтэрыю (разліковы аддзел) прадпрыемства пад распіску адказнай асобе.
Судовы выканаўца ажыццяўляе праверку юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, у якіх даўжнік працуе, на прадмет правільнасці і своечасовасці выканання ўтрыманняў з заработнай платы і прыраўнаваных да яе даходаў даўжніка і перасылкі ўтрыманых сум спагнальніку.
У накіраваным спагнальніку, у дадзеным выпадку вашай дачцэ, паведамленні ёсць даныя пра судовага выканаўцу, які распачаў судовую вытворчасць, адрас і кантактны тэлефон. Дарэчы, ад судовага выканаўцы ваша дачка можа даведацца пра месца працы даўжніка, а таксама паведаміць інфармацыю, якая мае значэнне для сыскання, аказаць іншую дапамогу як бухгалтэрыі, так і судоваму выканаўцу па пытанні своечасовага пералічэння аліментаў.

Падрыхтавала Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

Ад рэдакцыі: нагадваем, што і надалей свае пытанні можна накіроўваць па пошце на адрас рэдакцыі газеты ці дасылаць іх на электронны адрас выдання.



25 траўня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Пытанне юрысту

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

1-12 0-170 Лебедзі на Нарачы Касцёл у Мядзеле

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси