Навіны Мядзельшчыны

Аналітычнае агенцтва ТурСтат вызначыла найпапулярнейшыя курорты для адпачынку расійскіх турыстаў у краінах СНД летам 2017 года. Рэйтынг склалі па даных аналізу сістэм онлайн-браніравання гатэляў. Нарач заняла ў ім трэцяе месца. У сярэднім расійскія турысты браніруюць адпачынак на возеры Нарач на 8 дзён. Таксама ў топ-5 самых папулярных у турыстаў курортаў краін СНД увайшлі Баравое (Казахстан), Ісык-Куль (Кіргізія), Ленкарань (Азербайджан) і Севан (Арменія).

***

У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» адбыўся 45-ты Мінскі абласны злёт атрадаў юных інспектараў руху. Удзельнічалі ў ім 23 каманды. Яны прайшлі выпрабаванні ў васьмі конкурсах. Сярод іх «Тэарэтычны экзамен на веданне ПДР», «Уважлівы ўдзельнік дарожнага руху», «Фігурнае ваджэнне веласіпеда» і іншыя. Першае месца заняла каманда «Віраж» сярэдняй школы №3 Нясвіжа.

***

У рамках праекта «Чытаем разам» напярэдадні Сусветнага дня сям’і ў раённую дзіцячую бібліятэку-экалагічны цэнтр запрасілі ў госці ўдзельнікаў лялечнага тэатра «У Лукаморья» і іх бацькоў. Адбылася святочная конкурсна-гульнявая праграма «Свет без межаў разам з кнігай». Прысутных пазнаёмілі з гісторыяй Міжнароднага дня сям’і. Дзеці і дарослыя прымалі ўдзел у розных віктарынах і конкурсах. Юныя ўдзельнікі праграмы паказалі для сваіх матуль і татаў лялечныя спектаклі «Два прагныя мядзведзяняці», «Рукавічка». А бацькі падрыхтавалі для сваіх дзяцей інсцэніроўку казкі «Рэпка».



19 траўня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Снежань 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Фотападарожжа

dsc_5774-3 223_ на Блакітных азёрах         возера Мястра

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси