Падлічылі няўлічанае | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Падлічылі няўлічанае

КІРАЎНІКОМ дзяржавы пастаянна надаецца вялікая ўвага дзейнасці сельскагаспадарчых арганізацый краіны. Ім аказвалася значная фінансавая дапамога і прымаліся меры па эфектыўным развіцці, а таксама рэарганізацыі ўтворанай запазычанасці. Аднак, пры вялікай падтрымцы і адказ вялікі. Таму кіраўніком дзяржавы было даручана прывесці ў парадак да мая 2017 года ўлік маёмасці і абавязацельстваў сельскагаспадарчых арганізацый у краіне.
Камітэт дзяржкантролю вобласці сумесна з Мінаблвыканкамам правёў маніторынг інвентарызацыі актываў і абавязацельстваў у 22 сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці, падчас якіх было абследавана больш за 5 тыс. аб’ектаў нерухомасці гэтых арганізацый: 1930 адміністрацыйных і вытворчых будынкаў, 1576 збудаванняў і 1587 жылых дамоў (памяшканняў).
Высветлена, што 21 сельгасарганізацыяй належны ўлік актываў і абавязацельстваў не забяспечаны. Гадавыя інвентарызацыі праводзіліся імі з года ў год фармальна, без абследавання сваіх аб’ектаў і тэрыторый. У іх актывах аказаліся няўлічанымі больш за 620 аб’ектаў (будынкі, збудаванні, перадатачныя прыстасаванні і іншае). Напрыклад, у КСУП “Эксперыментальная база “Натальеўск” Чэрвеньскага раёна не значылася 147 аб’ектаў, у ААТ “Карсакавіцкі” Барысаўскага раёна — 57, у ААТ “Уздзенскі райаграсэрвіс” — 52, у РДУП па племянной справе “ЖодзінаАграПлемЭліта” Смалявіцкага раёна — 44, у ААТ “Першамайскі” Бярэзінскага раёна — 39 аб’ектаў.
Характэрна, што некаторыя адасобленыя будынкі і збудаванні з рознымі тэрмінамі выкарыстання і самастойнымі функцыямі няправільна лічыліся ў складзе аднаго інвентарнага аб’екта. На сеткі меліярацыі, водаправода, каналізацыі і газазабеспячэння, пад’язныя шляхі да вытворчых аб’ектаў арганізацыі наогул мала звярталі ўвагі. Інвентарызацыйнымі камісіямі наяўнасць дакументаў на такія аб’екты ці дакладнасць пазначаных у іх звестак пра характарыстыкі (колькасць, працягласць, памер, плошча і так далей) не правяраліся.
Не было ў сельгасарганізацыях і дакладных звестак пра колькасць невыкарыстоўваемых аб’ектаў нерухомасці. Супастаўленнем інфармацыі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, службаў Мінаблвыканкама і выканкамаў выяўлены значныя разыходжанні ў іх колькасці. Так, пры наяўнасці ў сельгасарганізацыях 116 невыкарыстоўваемых (неэфектыўна выкарыстоўваемых) аб’ектаў, маніторынгам дадаткова выяўлена ў тры разы больш — 368 такіх аб’ектаў. З іх 107 не значыліся ў бухгалтарскім уліку, а таму не разглядваліся для ўвядзення ў гаспадарчы абарот ці зносу (не ўключаліся ў адпаведны Пералік маёмасці па вобласці).
Неналежным чынам у 17 з 22 сельскагаспадарчых арганізацыях улічваліся дэбіторская і крэдыторская запазычанасці (за выключэннем ААТ “Першамайскі” Бярэзінскага, ААТ “Нарачанскія зоры” Вілейскага, ААТ “Крутагор’е-Пятковічы” Дзяржынскага раёнаў), а ў 2-х сельгасарганізацыях (ААТ “Пухавіцкі райаграсэрвіс”, РДУП па племянной справе “ЖодзінаАграПлемЭліта”) інвентарызацыя абавязацельстваў не праводзілася ўвогуле.
Акрамя гэтага, маніторынгам выяўлены і іншыя парушэнні падчас гаспадарчай дзейнасці арганізацый у галіне прыродаахоўнага, зямельнага, будаўнічага заканадаўстваў. Напрыклад, шматлікія хібы падчас абыходжання з адыходамі, самавольная здабыча карысных выкапняў і падземных вод, невыкананне рэкультывацыі зямель пасля зносу аб’ектаў.
Здабыча падземных вод без дазволу на спецыяльнае водакарыстанне вялася сельгасарганізацыямі Бярэзінскага, Барысаўскага, Дзяржынскага, Капыльскага, Маладзечанскага, Слуцкага, Салігорскага і Стаўбцоўскага раёнаў. Эксплуатавалі 12 незавершаных будаўніцтвам аб’ектаў у парушэнне заканадаўства ў арганізацыях Бярэзінскага, Валожынскага, Крупскага, Лагойскага, Маладзечанскага, Слуцкага, Салігорскага і Чэрвеньскага раёнаў.
З удзелам установы “Мінскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь” папярэджаны шматлікія парушэнні заканадаўства і патрабаванні супрацьпажарнай бяспекі.
Па выніках маніторынгу 16 сельгасарганізацыям накіраваны рэкамендацыі, дадзены адпаведныя даручэнні па ацэнцы выяўленай няўлічанай маёмасці, пастаноўцы яе на баланс і прыцягненні ў гаспадарчы абарот. Пра недахопы і ўпушчэнні ў рабоце праінфармаваны Мінаблвыканкам.

Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці.



18 мая 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Мядзеле  wjx6x-f4hhi Царква ў Слабадзе     Паруснікі

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси