Хацеў напалохаць…

У КРАСАВІКУ бягучага года ў судзе раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачванні мужчыны ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Трэцяга студзеня ў час сумеснага распіцця спіртных напіткаў, знаходзячыся ў нецвярозым стане, ён узяў незарэгістраваную градкаствольную стрэльбу «ЗК» 16 калібру, якая ў яго захоўвалася, накіраваў ствол у бок таварыша, каб напалохаць, і з блізкай адлегласці (не больш 2-3 метраў) стрэліў яму ў галаву. У выніку цяжкіх цялесных пашкоджанняў смерць наступіла на месцы.
Падчас судовага пасяджэння абвінавачваемы сваю віну прызнаў. Ён расказаў, што з забітым знаходзіўся ў сяброўскіх адносінах. Другога студзеня яны разам распівалі спіртное. Назаўтра зноў набылі яго, і іх «галівуд» працягваўся. Паміж сябрамі спрэчак і канфліктаў не ўзнікала. Падкідваючы ў топку дровы, абвінавачваемы звярнуў увагу на паляўнічую стрэльбу, якая знаходзілася ля печы. Ён вырашыў пажартаваць з сабутэльніка. Навёў на яго стрэльбу і націснуў на курок. Прагрымеў выстрал…
У ходзе следства абвінавачваемы паведаў, што патрон, які знаходзіўся ў стрэльбе, ён раней зарадзіў карцеччу, бо хацеў застрэліць лісіцу, якая падыходзіла да яго хаты. Але будучы ў стане ап’янення, не падумаў пра тое, што стрэльба зараджана. Забіваць таварыша не хацеў.
Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад шасці да пятнаццаці гадоў. Прыгаворам суда мужчына прызнаны вінаватым у наўмысным супрацьпраўным пазбаўленні жыцця другога чалавека (забойстве). Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на сем гадоў і шэсць месяцаў у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Вось як напалохаў сябрука…

Т. ВЯЖЭВІЧ-ДЗЯМІДЗЕНКА.
Старшы памочнік пракурора раёна юрыст 2 класа.



18 мая 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Правапарадак

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Лебедзі на Нарачы Касцёл у Засвіры   _06-040  возера Мястра

Пабрацімы Мядзела