Будні Нацпарку «Нарачанскі»

Навуковая дзейнасць: вынікі

МІНУЛЫ год пацвердзіў мноства значных для рэгіёну актуальных навуковых даследаванняў. Правялі іх як спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і іншых устаноў краіны, так і супрацоўнікі Нацыянальнага парку «Нарачанскі».
Нядаўна на пасяджэнні навукова-тэхнічнага савета адбылося зацікаўленае абмеркаванне вынікаў гэтых работ. Як расказаў намеснік генеральнага дырэктара Нацпарку Валерый Люштык, прызнана годнай увагі і далейшых распрацовак ацэнка сучаснага стану і дынамікі расліннасці ў Нарачанскім рэгіёне. Падрыхтаваны пэўныя мерапрыемствы, накіраваныя на барацьбу з інвазіўнымі чужароднымі відамі дзікарослых раслін. Прадумана пытанне арганізацыі і правядзення назіранняў за распаўсюджваннем цэркарыёзу і клешчавых барэліёзаў. Дадзена адзнака сучаснага стану і рэалізацыі мер па зніжэнні ўзроўню дэградацыі вадаёмаў. Звернута ўвага на прапрацоўку пілотных аб’ектаў высокай эстэтычнай і батанічнай каштоўнасці ў выглядзе ўстойлівых прыдарожных раслінных супольнасцей. Падведзены вынікі этапа стварэння комплекснай аўтаматызавана-даведачнай сістэмы на базе дзеючых геаінфармацыйных сістэм Бярэзінскага біясфернага запаведніка і нацыянальных паркаў краіны.
Неабходна падкрэсліць, што ў сувязі з падрыхтоўкай у апошнія гады да актыўнага выкарыстання ў навуковай, прыродаахоўнай і турыстычнай дзейнасці рознымі структурнымі падраздзяленнямі Нацпарку сучасных геаінфармацыйных тэхналогій, у большасці справаздач і пры абмеркаванні пытанняў прасочваліся тэндэнцыі выкарыстання ГІС (геаграфічнай інфармацыйнай сістэмы) як ёмістага і зручнага сховішча напрацаваных баз даных і патэнцыяльнай платформы мадэлявання прыродных працэсаў. Падкрэсліваліся сучасныя метады і вопыт картавання
розных аб’ектаў і палігонаў (ахоўваемых і рэдкіх відаў біяразнастайнасці, расліннасці вадаёмаў і інш.). Пры вырашэнні шэрагу навукова-практычных задач былі задзейнічаны даныя дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.
Акрамя таго, пры абмеркаванні вынікаў праведзеных даследчых работ адзначана эфектыўнае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва навуковага аддзела Нацпарку і прадстаўнікоў акадэмічных і вузаўскіх навуковых структур, геадэзічных і іншых зацікаўленых устаноў.
Такія вынікі натхняюць спецыялістаў прыродаахоўнай установы на яшчэ большую прадукцыйнасць пры выкананні навуковых работ у бягучым годзе.

***

Пасаджаны лес

У ПАЧАТКУ красавіка ў Нацыянальным парку «Нарачанскі» праведзена добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу-2017». За гэты час былі пасаджаны лясныя культуры на плошчы 72 гектары. Гэта галоўным чынам тыя ўчасткі лесу, якія былі пашкоджаны ўраганам у 2016 годзе. Высаджана больш за 280 тысяч сеянцаў і саджанцаў. Акрамя таго, ачышчана ад смецця і бытавых адыходаў больш тысячы гектараў лесу, які прылягае да аўтамабільных дарог і населеных пунктаў раёна.
Неабходна адзначыць, што ў акцыі актыўны ўдзел прынялі работнікі раёна газазабеспячэння вытворчага ўпраўлення «Маладзечнагаз», а таксама супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Яны пасадзілі лясныя культуры на плошчы каля двух гектараў.

Наш кар.



18 траўня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Экалогія

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        Касцёл у Мядзеле   возера Мястра  лебедзі на Мястры

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси