ЗАПРАШАЕ ШКОЛА СЕЛЬСКАГА БІЗНЕСУ

ІНКУБАТАР малога прадпрымальніцтва “Камарова” запрашае жыхароў сельскіх тэрыторый Мядзельскага, Смаргонскага, Пастаўскага і Астравецкага раёнаў да ўдзелу ў навучальнай праграме “Школа сельскага бізнесу”. Гэта можа быць карысным як тым, хто ўжо адкрыў свой бізнес, так і тым, хто толькі збіраецца ім заняцца. Азначаная праграма дзейнічае ў рамках праекта “Развіццё сельскіх тэрыторый у Рэспубліцы Беларусь: павышэнне ролі сельскага прадпрымальніцтва шляхам стварэння і запуску ў Камарове сельскага бізнес-інкубатара”. Рэалізоўваюць яго МГА “Экапартнёрства” і ГА “Жанчыны за адраджэнне Нарачанскага краю”. Фінансавую падтрымку праекту аказваюць Еўрапейскі Саюз і ўрад ЗША.
Навучанне будзе праходзіць на базе інкубатара малога прадпрымальніцтва ў вёсцы Камарова нашага раёна. У перыяд з чэрвеня гэтага і па студзень 2019 года запланаваны чатыры наборы слухачоў. Заняткі будуць праводзіцца ў невялікіх групах: 10-15 чалавек. Кожная з іх пройдзе пяць навучальных сесій, якія ўключаюць двух-трохдзённыя семінары па выхадных і дыстанцыйныя кансультацыі. На час навучальных сесій слухачы забяспечваюцца пражываннем і харчаваннем. Усе заняткі носяць практычны характар, скіраваны на стварэнне тымі, хто навучаецца, уласных бізнес-планаў. Пасля завяршэння курса слухачы змогуць прыняць удзел у конкурсе бізнес-планаў для атрымання фінансавай падтрымкі. Запісацца ў школу сельскага бізнесу і выбраць зручныя даты праходжання навучання можна на сайце www.ecopartnerstvo.by. Інфармацыйная сустрэча з жадаючымі ўдзельнічаць у праекце адбудзецца 23 мая ў 15.00 у памяшканні Дома культуры ў Мядзеле.
Наш кар.


18 траўня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Актуальна, Прадпрымальнасць, Сельская гаспадарка

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

dsc_5774-3 Касцёл у Мядзеле  0-178 06-043

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси