Папярэджанне злачыннасці ў войсках

У адпаведнасці з асноўным Законам нашай дзяржавы — Канстытуцыяй, абарона Айчыны з’яўляецца свяшчэнным абавязкам кожнага грамадзяніна Беларусі. Гэта патрабаванне забараняе грамадзянам ухіляцца ад выканання абавязкаў ваеннай службы, а ваеннаслужачым — парушаць устаноўлены парадак яе нясення.
Статут унутранай службы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь абавязвае ваеннаслужачых безагаворачна выконваць воінскі абавязак, прытрымлівацца Канстытуцыі і іншых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, быць вернымі ваеннай прысязе, чэснымі і дысцыплінаванымі, не дапускаць самім і ўтрымліваць іншых ад амаральных учынкаў. Большасць ваеннаслужачых годна адпавядаюць званню абаронцы Айчыны, аднак знаходзяцца і тыя, хто парушае ўстаноўлены парадак нясення службы і нават учыняе злачынствы.
Нагляд за дакладным выкананнем законаў у вайсковых часцях і фарміраваннях, якія дыслацыруюцца на тэрыторыі сталічнай вобласці, а таксама ваеннаслужачымі і служачымі Узброеных Сіл ажыццяўляе пракуратура Мінскай вобласці, а дакладней — створаны аддзел па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках. Яго асноўная задача — забеспячэнне сродкамі пракурорскага нагляду выканання воінскімі фарміраваннямі свайго прызначэння. Прыярытэтныя накірункі работы — захаванне жыцця і здароўя ваеннаслужачых, папярэджанне нестатутных адносін і рукапрыкладства. Асаблівы клопат — захаванне ваеннай маёмасці, у тым ліку ўзбраення, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Удзяляецца таксама ўвага забеспячэнню сродкамі пракурорскага нагляду абароны правоў і законных інтарэсаў ваеннаслужачых і членаў іх сем’яў. Вялікае значэнне надаецца папярэджанню і выкараненню ў войсках злачыннасці. Прычым работа ў гэтым накірунку вядзецца аддзелам сумесна з камандаваннем воінскіх фарміраванняў і іншымі праваахоўнымі органамі. Сістэмны падыход у вывучэнні ўчыненых правапарушэнняў, планаванне і правядзенне сумесных праверак, прыняцце канкрэтных рашэнняў далі свае вынікі. Сведчаннем таму з’яўляецца зніжэнне ў 2016 годзе ў параўнанне з 2015-ым у паднаглядных войсках злачынстваў у цэлым на 29%, а воінскіх — на 32%.  Пры гэтым больш чым у два разы зменшылася колькасць цяжкіх злачынстваў, а карупцыйных — на трэць. Па-ранейшаму не дапушчана злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў.
Разам з тым не ўдалося поўнасцю выкараніць факты злоўжывання ўладай і службовымі паўнамоцтвамі з боку службовых асоб. Падобныя факты, хоць і адзінкавыя, але яшчэ маюць месца. У сувязі з гэтым хочацца параіць асобам, якія падчас праходжання ваеннай службы падвяргаюцца якому-небудзь негатыўнаму ўздзеянню, паведамляць пра такія сітуацыі, а таксама аказваць пасільную дапамогу ў выкрыцці вінаватых асоб. Па кожным выпадку парушэння правоў і свабод грамадзян будзе праведзена праверка. Варта памятаць, што задача грамадскасці не ў падмене праваахоўных органаў і правядзенні следчых ці аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў. Неабходны сістэмны падыход да ўхілення прычын, якія параджаюць злачыннасць, і толькі сумеснымі намаганнямі можна супрацьстаяць гэтай негатыўнай з’яве.
Карыстаючыся выпадкам, хачу нагадаць, што ў пракуратуры вобласці арганізаваны штодзённыя дзяжурствы, падчас якіх усе жадаючыя могуць звярнуцца за дапамогай па абароне сваіх правоў і інтарэсаў.
П. КУЗЬМІЧ.
Старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках пракуратуры Мінскай вобласці.


12 мая 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Правапарадак

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

dsc_5774-3 06-043 1-12 Касцёл у Шэметава

Пабрацімы Мядзела