“Адкрый сезон без парушэнняў!”

Па 6 мая праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя, накіраваная на прафілактыку ДТЗ з удзелам двухколавага транспарта.
Штогод з наступленнем вясенне-летняга сезона ўзрастае колькасць аварый з удзелам матацыклаў, скутэраў і веласіпедаў. Як правіла, кіроўцы дадзеных транспартных сродкаў не маюць вадзіцельскіх правоў, перавышаюць хуткасць, грэбуюць патрабаваннямі аб выкарыстанні моташлемаў.
Напрыклад, у красавіку ў Крупскім раёне 33-гадовы кіроўца матацыкла “Днепр-11” здзейсніў наезд на 44-гадовага веласіпедыста, які рухаўся ў спадарожным напрамку. Мала таго, што матацыкліст парушыў хуткасны рэжым, дык ён яшчэ быў і ў стане алкагольнага ап’янення. Хаця, як сведчыць сумная статыстыка, “смелы градус” — гэта яшчэ адзін грашок уладальнікаў мота-, велатранспарту. Так, на Стаўбцоўшчыне 41-гадовы вадзіцель матацыкла не справіўся з кіраваннем і… апынуўся ў рэанімацыі: ён таксама быў “пад мухай”.
Што датычыцца права на кіраванне двухколавы транспартнымі сродкамі. Да здачы экзаменаў на катэгорыі “АМ” (скутэры) і “А1” (матацыклы аб’ёмам да 125 см3 уключна) дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту, на катэгорыю “А” — тыя, каму ёсць 18. У абодвух выпадках здаюцца тэарэтычны і практычны экзамены. Жадаючыя атрымаць вадзіцельскае пасведчанне на права кіравання скутэрам (“АМ”) здаюць толькі тэорыю.
Пры прадастаўленні права кіравання транспартным сродкам катэгорыі “А” адначасова прадастаўляецца права кіравання транспартным сродкам падкатэгорыі “А1” і, наадварот, у выпадку дасягнення асобай 18-гадовага ўзросту. Прыём тэарэтычнага экзамену ажыццяўляецца з выкарыстаннем аўтаматызаваных сістэм. Практыка ацэньваецца на спецыяльнай пляцоўцы, дзе экзаменуемы павінен выканаць рух па прамой з пераключэннем перадач; кіраванне на мінімальнай хуткасці, не апускаючы ног з падножкі; паварот і разварот малога радыусу.
Для атрымання вадзіцельскага пасведчання неабходна звяртацца ў рэгістрацыйна-экзаменацыйнае падраздзяленне ДАІ па месцы жыхарства. Пры сабе мець пашпарт, медыцынскую даведку аб стане здароўя і годнасці на права кіравання транспартнымі сродкамі катэгорый “АМ, А1, А”, дакументы, якія пацвярджаюць аплату.
Р. S.  За кіраванне транспартным сродкам без права на гэта, а таксама перадачу права кіравання такой жа асобе прадугледжаны штраф ад 5 да 20 базавых велічынь. За паўторнае  парушэнне на працягу года — ад 20 да 50 БВ.
В. ПЯТКОЎСКІ, начальнік АДАІ РАУС.


05 мая 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Міліцыя, Правапарадак

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

 возера Мястра  1-12 wjx6x-f4hhi

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси