VІ справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі БРСМ

УДЗЕЛ у ёй прынялі 84 дэлегаты са 100 выбраных, а таксама сакратары пярвічак. Прысутнічалі і ганаровыя госці: намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева, загадчык аддзела інфармацыйна-ідэалагічнай і арганізацыйна-кадравай работы абласнога камітэта ГА БРСМ Вольга Зязетка, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ганна Падгол і першы сакратар раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Алена Яцына.
Заслухалі справаздачны даклад першага сакратара райкама БРСМ Марыны Апанасёнак.
У спрэчках выступілі сакратар пярвічнай арганізацыі гімназіі-інтэрната Павел Акуневіч і прадстаўнік пярвічкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Малько. Усе прамоўцы прапаноўвалі лічыць работу раённай арганізацыі здавальняючай. У цэлым станоўча ацаніла яе і намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева. Былі заслуханы справаздачныя даклады кантрольнай і мандатнай камісій. Работу раённай арганізацыі адзінагалосна прызналі здавальняючай.
Адзінагалосна прымаліся і ўсе астатнія рашэнні.
Абраны новы склад райкама. У яго ўвайшлі юрысконсульт аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Мая Петнічэнка, інструктар-метадыст фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Кірыл Сенеў, вядучы спецыяліст землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Аляксей Батурын, вучаніца Мядзельскай СШ №1 Анастасія Церашкевіч, І сакратар райкама БРСМ Марына Апанасёнак, 2-гі — Анжаліка Лукашэвіч і галоўны бухгалтар райкама Таццяна Падгол, старшыня раённай арганізацыі БРПА Аляксандра Томчык і загадчыца дзіцячага сектара гарадскога Дома культуры Аксана Мельнічэнка.
У раённую кантрольную камісію ўвайшлі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі-інтэрната Кацярына Крыштафовіч, загадчык гаспадаркі санаторыя “Спадарожнік” Юрый Малько і эканаміст ААТ “Сваткі” Кацярына Барысевіч.
 Дэлегатамі на ХХХV справаздачна-выбарную канферэнцыю абласной арганізацыі абраны Мая Петнічэнка, Кірыл Сенеў, Аляксей Батурын, Марына Апанасёнак, Анжаліка Лукашэвіч, Таццяна Падгол — члены новага райкама, а таксама вучаніца Мядзельскай СШ №1 Ксенія Жукоўская, майстар Нарацкага філіяла Маладзечанскага малочнага камбіната Наталля Чумасава і начальнік каравула пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 райцэнтра Канстанцін Лях.
Быў прыняты Зварот да моладзі Мядзельшчыны.
У прысутнасці дэлегатаў адбылося пасяджэнне І Пленума райкама БРСМ. На ім першым сакратаром абрана Марына Апанасёнак, другім — Наталля Шчамель. У бюро райкама ўвайшлі Марына Апанасёнак, Анжаліка Лукашэвіч, Таццяна Падгол, Мая Петнічэнка, Кірыл Сенеў, Аляксей Батурын і Анастасія Церашкевіч.
Напрыканцы былі адзначаны самыя актыўныя і ініцыятыўныя ўдзельнікі праектаў і праграм БРСМ. Граматамі райкама і каштоўнымі падарункамі ўзнагароджаны пярвічкі гімназіі-інтэрната, Мядзельскай СШ №1 і райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Заахвоцілі таксама Кірыла Сенева, Кацярыну Барысевіч, Наталлю Чумасаву, Паўла Акуневіча, Аксану Мельнічэнку, Кацярыну Крыштафовіч, Ксенію Жукоўскую і Анастасію Церашкевіч. Падзяка за супрацоўніцтва і падтрымку праектаў і праграм БРСМ аб’яўлена аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Наталля ЛІСІЦКАЯ.

ЗВАРОТ

дэлегатаў VІ справаздачна-выбарчай канферэнцыі Мядзельскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”

18 красавіка 2017 года г. Мядзел

Мы, дэлегаты VІ справаздачна-выбарчай канферэнцыі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, усведамляючы велізарнае значэнне моладзі ў жыцці краіны, набываючы каштоўны вопыт грамадскай работы, звяртаемся да вас, маладое пакаленне Мядзельшчыны. Мы, члены Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі — патрыёты роднай Беларусі, шануем яе традыцыі, ганарымся яе слаўным мінулым, удзельнічаем у яе сучасным і будуем яе будучыню. Менавіта моладзь, валодаючы сучаснымі ведамі, навыкамі і велізарным патэнцыялам, з’яўляецца важнай і магутнай сілай, здольнай уключыцца ў працэсы мадэрнізацыі свайго раёна і краіны. Мы аб’ядналі нашы намаганні, каб кожны малады чалавек адчуў упэўненасць у сваіх сілах і ў заўтрашнім дні.
Сёння маладое пакаленне беларусаў праходзіць школу грамадзянскага станаўлення ў шэрагах самай масавай маладзёжнай арганізацыі краіны — Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Мы ажыццяўляем самыя смелыя інавацыйныя рашэнні ва ўсіх сферах нашага жыцця. Працуем, каб беларуская моладзь была актыўнай, пазітыўнай і паспяховай. Высока ацэньваем актыўную грамадзянскую пазіцыю, атмасферу супрацоўніцтва і крэатыўныя ідэі. Верым у тое, што магчыма змяніць свет вакол сябе.
Заклікаем вас быць актыўнымі ў сваім жыцці і жыцці роднай краіны, не заставацца ўбаку ад важных палітычных працэсаў, чынна ўдзельнічаць ва ўсіх дзяржаўных справах, быць вартымі грамадзянамі Беларусі, неабыякавымі да яе лёсу.
Краіне патрэбны наша энергія і энтузіязм, дапытлівы розум, адукаванасць і прафесіяналізм!
Памятайце, што менавіта ад нас, моладзі, залежыць будучыня Радзімы!
ТОЛЬКІ НАПЕРАД! І ТОЛЬКІ РАЗАМ!



05 траўня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Моладзь

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай на Блакітных азёрах        Рэчка Нарачанка        dsc_5774-3

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси