РКП «Нарач» — чэмпіён!

Вось і завяршыўся двухмесячны футбольны марафон — чэмпіянат раёна па міні-футболе. У матчы за трэцяе месца сустрэліся «ІП Мядзел» і прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Напачатку гульня была больш-менш роўная, і галоў было няшмат. Яшчэ ў сярэдзіне другога тайма лік быў 2:1 на карысць «ІП Мядзел», а потым мядзяльчане кінуліся забіваць галы.  Адразу Анатоль Байко са штрафнога знайшоў «дыру» ў сценцы і забіў трэці гол. Футбалісты аддзела адукацыі, спорту і турызму пабеглі адыгрывацца — і атрымалі яшчэ два галы ў свае вароты. Выніковы лік — 5:1.
У фінале згулялі каманда рымска-каталіцкай парафіі «Нарач» і «Спадарожнік». Сёлетні фінал стаў паўтарэннем мінулагодняга: праўда, тады каманда РКП «Нарач» называлася «Зубраня». Год таму гэтыя каманды выдалі поўны эмоцый і напружання фінал: барацьба ішла да апошніх секунд. На гэты раз гульня выдалася больш спакойная.
«РКП Нарач» павёў у ліку: на шостай хвіліне гол забіў Віталь Філіповіч.  Неўзабаве «Спадарожнік» зраўняў лік — 1:1. За пяць хвілін да канца тайма «РКП Нарач» вырываецца наперад, яшчэ праз хвіліну далёкім ударам павялічвае перавагу. Да перапынку яшчэ адзін мяч заляцеў у вароты каманды здраўніцы.
Але ўжо на першай хвіліне другога тайму гулец «Спадарожніка» дадае інтрыгі ў матч — 4:2. Здавалася б, трэба развіваць поспех і забіваць яшчэ. Але надта небяспечных момантаў ля сваіх варот сапернікі ствараць не давалі. А потым футбалісты РКП «Нарач» разыгралі цудоўную камбінацыю, і лік стаў 5:2. Толькі ў самым канцы матчу «Спадарожнік» здолеў скараціць разрыў у ліку да 5:3. Такім чынам, чэмпіёнам стала РКП «Нарач».
— Наша каманда хацела б падзякаваць пробашчу парафіі святога Андрэя Апостала ў Нарачы айцу Бярнарду за дапамогу. Ён і прыязджаў, трэніраваўся з намі, — расказаў капітан «РКП Нарач» Віталь Філіповіч. — Фінал склаўся нялёгка, было нейкае хваляванне. Хоць першы тайм выйгралі 4:1, але ў другім сапернікі «падціснулі» нас. Але нічога, вытрымалі, добра згулялі ў абароне. Варта і варатару нашаму падзякаваць.
— На ваш погляд, як сёлета выдаўся чэмпіянат?
— Напэўна, у гэтым годзе каманды былі крыху слабейшыя, чым у мінулыя гады.
За «РКП Нарач» гулялі Канстанцін Гурскі, Віталь Місуна, Дзмітрый Зянько, Уладзімір Рагель, Валерый Латочка, Віталь Філіповіч, Аляксандр Гулевіч.
Кубак і грамату пераможцам уручыў дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Андрэй Русак. Прызёры і лепшы бамбардзір атрымалі граматы. Найбольш галоў у чэмпіянаце, 33, забіў Анатоль Байко з «ІП Мядзел». Усяго на адзін гол менш у Віталя Філіповіча.
Што да планаў на наступны год, то ёсць ідэя змяніць сістэму правядзення чэмпіянату — з тым, каб зрабіць яго яшчэ больш цікавым.
Аляксандр ВЫСОЦКІ. 

Уладальнік другога месца — «Спадарожнік»

 

Гуляюць «ІП Мядзел» і аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

 

Фота аўтара.



05 траўня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Спорт

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

_06-040 Сядзіба Максіма Танка  на Блакітных азёрах        Касцёл у Засвіры

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси