Па вопратцы сустракаюць…

ШТО б ні казалі, але тое, як выглядае дзіця ў навучальнай установе, грае не апошнюю ролю. Адносіны ж да школьнай формы сёння розныя як у саміх навучэнцаў, так і ў іх бацькоў. Некаторыя выказваюцца супраць абмежаванняў, якія непазбежна дае аднатыпнае
адзенне, лічаць такі варыянт нямодным і некамфортным. Прыхільнікі ж формы аргументуюць сваё меркаванне тым, што гэта дысцыплінуе вучняў, не адцягвае ўвагу ад заняткаў і нават згладжвае розніцу ў статусе і матэрыяльным становішчы дзяцей.
У гімназіі-інтэрнаце г. Мядзел ідэя стварэння элемента, які б дэманстраваў прыналежнасць дзіцяці да навучальнай установы, лунала даўно. На ўвядзенне формы не замахваліся, але варыянты разглядвалі розныя. Першым крокам стала ўвядзенне абавязковага нашэння гімназістамі бэйджаў, колер якіх быў розным у кожным класе. А ў бягучым навучальным годзе вырашылі апрануць хлопчыкаў і дзяўчынак у адметныя камізэлькі, якія падкрэсліваюць дзелавы стыль іх адзення. Як расказала намеснік дырэктара ўстановы па выхаваўчай рабоце Кацярына Крыштафовіч, колер камізэлькі выбіралі шляхам галасавання, удзел у якім прынялі і гімназісты, і іх бацькі. Спыніліся на бардовым.
— Мэта гэтага новаўвядзення — яшчэ больш аб’яднаць гімназістаў, стварыць камандны дух, дысцыплінаваць, — расказвае Кацярына Віктараўна. — Мне, як настаўніку, вельмі падабаецца сучасны выгляд нашых гімназістаў. Бачу, што і ім таксама. Хіба што малодшым больш, чым старэйшым.
Першыя камізэлькі з’явіліся ў студзені гэтага года. Іх заказалі ў райПО за кошт вучняў. Сёння адметны элемент дзелавога стылю маюць гімназісты 6-10 класаў, але ўжо да наступнага 1 верасня ахоп будзе стопрацэнтным.
Іна ЯРЧАК.
Фота Аляксандра Высоцкага.


04 мая 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Адукацыя

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        від на Мядзел лебедзі на Мястры возера Глубелька

Пабрацімы Мядзела