КРАНЫ І ЛІФТЫ… ТЭРЫТОРЫЯ НЕБЯСПЕКІ?

ЯШЧЭ некалькі гадоў таму ледзь не ўсе буйныя арганізацыі Мядзельшчыны, у тым ліку сельскагаспадарчыя, мелі на балансе грузападымальныя краны (усяго — 37 адзінак). Іх тэхнічны стан імкнуліся падтрымліваць на ўзроўні патрабаванняў бяспекі.
Цяпер у раёне пад наглядам абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду МНС Рэспублікі Беларусь знаходзіцца 51 пад’ёмнае збудаванне (14 грузападымальных кранаў і 37 ліфтоў). У тым ліку 10 (71%) кранаў і 9 (24%) ліфтоў адпрацавалі нарматыўны тэрмін, аднак дзейсных захадаў па іх замене ці мадэрнізацыі кіраўніцтва арганізацый не робіць. У большасці выпадкаў — і не плануе гэтага.
Летась дзяржаўныя інспектары абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду праверылі 8 суб’ектаў гаспадарання раёна, абследвалі 25 патэнцыяльна небяспечных аб’ектаў, прадпісалі ўхіліць 117 парушэнняў (апошнія знойдзены амаль у кожнага з правераных уласнікаў). Па выніках праверак праінфармаваны органы ўлады і вышэйстаячыя арганізацыі.
 Праблема скарачэння парка пад’ёмна-транспартнага абсталявання ў раёне стаіць па-ранейшаму востра. За апошнія 15 гадоў спісалі і знялі з уліку больш за 30 грузапад’ёмных кранаў (у тым ліку звыш 20-ці — у сістэме Мінсельгасхарчу). Ні адно сельгаспрадпрыемства не мае на балансе спраўнага грузападымальнага крана, а пагрузачна-разгрузачныя работы часта выконваюцца з парушэннем элемантарных правілаў бяспекі.
 Пачасціліся парушэнні, звязаныя з пад’ёмам кранамі на вышыню памосцяў з людзьмі для правядзення рамонтных і аддзелачных работ — а гэта парушэнне можа прывесці да сур’ёзных наступстваў.
Не надае належнай увагі пытанням бяспечнага выкарыстання ліфтоў кіраўніцтва ДУП “Санаторый “Нарачанка”. Там няма належнага дыспетчарскага кантролю за іх эксплуатацыяй, спецыялістамі і абслуговым персаналам не вядзецца нарматыўна-тэхнічная дакументацыя. Не распрацаваны, як таго патрабуюць тэхрэгламент Мытнага саюза (ТР ТС 011/2011) і Правілы, мерапрыемствы па лакалізацыі і ліквідацыі наступстваў аварый, інцыдэнтаў і няшчасных выпадкаў на ліфтах.
У парушэнне Закона “Аб прамысловай бяспецы” і Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 05.08.2016 № 613 прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна і цяпер не завершана перарэгістрацыя ў Дзяржпрамнаглядзе патэнцыяльна небяспечных і небяспечных вытворчых аб’ектаў, многія суб’екты гаспадарання не ўвялі ў штат пасаду інжынера па прамысловай бяспецы.
Асноўныя прычыны выяўленых парушэнняў:
* кіраўнікі і спецыялісты арганізацый не кантралююць выкананне патрабаванняў прамысловай бяспекі пры эксплуатацыі патэнцыяльна небяспечных аб’ектаў, не выконваюць патрабаванні Правілаў і свае службовыя абавязкі;
* рабочыя парушаюць вытворчыя інструкцыі па бяспечным вядзенні работ і ўмовы асабістай бяспекі.
 А між тым парушэнне правіл бяспекі стварае рэальную пагрозу жыццю і здароўю людзей.
Ф. НЕнюкоў.
Вядучы дзяржаўны інспектар абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду МНС Рэспублікі Беларусь.
Даведачна: паводле звестак Нацыянальнага Ліфтавага Саюза Расіі, летась у Расійскай Федэрацыі ў інцыдэнтах з ліфтамі пацярпелі больш за 50 чалавек, 29 — загінулі (16 — у час эксплуатацыі ліфтоў, 13 — пры рамонтных і будаўнічых работах).


04 мая 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Бяспека, Правапарадак

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

img_4257 возера Мястра Касцёл у Шэметава   223_

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси