Фінансавая бесгаспадарчасць | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Фінансавая бесгаспадарчасць

МАЛАДЗЕЧАНСКІМ міжраённым камітэтам дзяржаўнага кантролю ў час праверкі ДУП «Валожынскае ПМС» выяўлены факты нямэтавага выкарыстання таварнаматэрыяльных каштоўнасцей, якія набыты за бюджэтныя сродкі, шматлікія парушэнні парадку вядзення бухгалтарскага ўліку, заканадаўства ў галіне будаўніцтва і іншае. У 2015 і 2016 гадах прадпрыемствам не выканана большасць паказчыкаў, якія былі прадугледжаны бізнес-планам. Напрыклад, за 2016 год страта ад рэалізацыі склалі 152 тысячы пры запланаваным прыбытку 1,8 тысячы рублёў.
Прадпрыемства адчувае недахоп уласных абаротных сродкаў, а таму і не выконваюцца абавязацельствы па аплаце лізінгавых плацяжоў (пратэрмінаваная запазычанасць склала 138,4 тысячы рулёў). Таксама мелася запазычанасць перад бюджэтам ад здачы ў арэнду ўласнай нерухомай маёмасці (парадку 2,5 тысячы рублёў). Дапускаліся выпадкі «зацягвання» хода рэканструкцыі меліярацыйных аб’ектаў, зрыву тэрмінаў выканання работ, якія фінансаваліся з бюджэту. Напрыклад, з лістапада 2014 года вядзецца «Рэканструкцыя меліярацыйных сістэм «Укропаўшчына» у вытворчым кааператыве «Першы-2003» Валожынскага раёна». З-за неаднаразовага парушэння графікаў выканання работ, а ў некаторых выпадках і нерытмічнага фінансавання, нарматыўны тэрмін будаўніцтва перавышаны на 7 месяцаў. Па стане на 1 сакавіка бягучага года гэты аб’ект так і не здадзены ў эксплуатацыю, яго гатоўнасць складае каля 86 працэнтаў. Матэрыялы, якія набывалі туды за кошт бюджэтных сродкаў на суму 11 тысяч рублёў былі выкарыстаны на іншых аб’ектах.
Камітэтам таксама выяўлены факты завышэння кошту будаўніча-мантажных работ на 2,4 тысячы рублёў, мантажу вонкавых сетак, збудаванняў і канструкцый. Акрамя гэтага, знойдзены безгаспадарчыя меліярацыйныя сеткі балансавым коштам звыш 9 мільёнаў рублёў, якія абслугоўвае ПМС за бюджэтныя сродкі.
Па выніках праверкі прадпрыемства і службовыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
В. ЧЫСЦЯКОВА.
Старшыня Маладзечанскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю.


03 мая 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

 возера Мястра  _dsc1133-3 223_ лебедзі на Мястры

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси