Навіны Мядзельшчыны

У ГЭТЫЯ дні найвышэйшых вытворчых паказчыкаў дабіваюцца жывёлаводы сельскагаспадарчай вытворчасці НП «Нарачанскі» і ААТ «Сваткі», дзе сярэднясутачны надой малака ад каровы складае па 19,8 кілаграма. Ён перавышае мінулагодні адпаведна на 1,33 і 1,98 кілаграма.
 ***
У НАЦЫЯНАЛЬНЫМ дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» адбылося адкрыццё XXV еўрафестывалю Міжнароднага конкурсу крэатыўнасці «Адысея Розуму». У еўрафестывалі бяруць удзел каманды з 11 краін свету: Беларусі, Германіі, Індыі, Казахстана, Кітая, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі, ЗША, Швейцарыі.
 ***
НА базе Нацыянальнага парку «Нарачанскі» ў курортным пасёлку Нарач з 15 да 19 мая плануецца правесці III міжнародны семінар «Сучасныя тэхналогіі ў дзейнасці на асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях: геаінфармацыйных сістэм і дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі».
 ***
СУПРАЦОЎНІКІ райаддзела па надзвычайных сітуацыях і таварыства выратавання на водах 22 красавіка выратавалі чатырох турыстаў, якія адсталі ад групы і на дзвюх байдарках знаходзіліся на возеры Мястра. З-за высокіх хваль і моцнага ветру яны самастойна не маглі рухацца па маршруце. Больш таго, хваляй іх прыбіла да прыбярэжнай зоны ў чарот.


28 красавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        06-043 на Блакітных азёрах        Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси